Беларуска-расейскія стасункі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
W (гутаркі | унёсак)
Радок 18:
 
== Гандаль ==
У 2012 годзе беларуска-расейскі гандаль склаў 44 млрд даляраў ЗША. За год расейскія прадпрыемствы ўклалі ў Беларусі 5,14 млрд $, а беларускія ў Расеі — каля 2 млрд $. На сьнежань 2013 году ў Беларусі дзейнічала 7 даччыных расейскіх банкаў, на якіх прыпадала 1/4 банкаўскага капіталу Беларусі. У Беларусі дзейнічала 2500 прадпрыемстваў з расейскім капіталам, а ў Расеі — каля 1000 прадпрыемстваў зь беларускім капіталам<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Інвэстуем шмат, але гэтага мала|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20131214/1387003979-invesciruem-shmat-ale-getaga-mala|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=14 сьнежня 2013|нумар=[https://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-236-27601-ot-14122013 236 (27601)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/12/1387003903_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>. Пры гэтым, у Расеі налічвалася звыш 30 зборачных вытворчасьцяў прадпрыемстваў Беларусі. Звыш 8000 прадпрыемстваў ажыцьцяўлялі ўзаемныя пастаўкі. Таксама доля паставак зь Беларусі складала каля 15 % у абаронным заказе Расеі<ref>{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=«Мы разам павінныя імкнуцца да таго, каб эканамічны саюз запрацаваў»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20131228/1388221013-my-razam-pavinny-imknucca-da-tago-kab-ekanamichny-sayuz-zapracavau|выданьне=Зьвязда|тып=|год=28 сьнежня 2013|нумар=[https://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-244-27609-ot-28122013 244 (27609)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/12/ZV_20131228_2.pdf 2]|issn=}}</ref>. У 2012—2016 гадах таваразварот устойліва скарачаўся да 26,3 млрд даляраў ЗША. У тым ліку экспарт у Расею ўпад з 16,3 млрд да 10,9 млрд $, а імпарт у Беларусь — з 27,5 млрд да 15,3 млрд $. У выніку адмоўнае сальда Беларусі скарацілася з 11,2 млрд да 4,3 млрд $. У наступныя гады да 2019 году назіраўся рост таваразвароту, што прывяло да падваеньня адмоўнага сальда Беларусі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гаспадарка і гандаль|спасылка=http://embassybel.ru/trade-relations/|выдавец=Амбасада Беларусі ў Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=23 лютага 2021}}</ref>.
 
У 2019 годзе таваразварот упаў на 0,2 % да 35,55 млрд $. Адмоўнае сальда Беларусі скарацілася з 9,6 млрд да 8,4 млрд $, бо экспарт у Расею вырас на 4,5 % да 13,57 млрд $, а імпарт упаў на 2,8 % да 21,98 млрд $. На Расею прыпала 49,2 % зьнешняга гандлю Беларусі, у тым ліку 55,9 % імпарту і 41,2 % экспарту. Гандаль паслугамі скараціўся на 3,8 % да 4,6 млрд $ пры станоўчым сальда 1,3 млрд $. Таксама на Расею прыпала 45,1 % замежных укладаньняў у Беларусі (4,5 млрд $), зь іх 39,6 % прамых (2,9 млрд $)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Супраца з Расеяй у эканамічнай галіне|спасылка=https://mfa.gov.by/be/bilateral/russia/regions/economy/|выдавец=Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=2021|дата доступу=23 лютага 2021}}</ref>. У 2020 годзе беларуска-расейскі таваразварот налічваў 29,5 млрд даляраў ЗША, якія склалі 47,9 % зьнешняга гандлю Беларусі. Адмоўнае сальда Беларусі склалася ў памеры 3,3 млрд $<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Расея|спасылка=https://mfa.gov.by/be/bilateral/russia/|выдавец=[[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2021|дата доступу=23 лютага 2021}}</ref>. Узаемны гандаль у асноўным прыпадаў на 4 з 8 [[Фэдэральны падзел Расеі|фэдэральных акругаў Расеі]] — [[Цэнтральная фэдэральная акруга|Цэнтральную]], [[Уральская фэдэральная акруга|Уральскую]], [[Прыволская фэдэральная акруга|Прыволскую]] і [[Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга|Паўночна-Заходнюю]]. У 10-ку расейскіх рэгіёнаў паводле найбольшага абсягу гандлю зь Беларусьсю ўваходзілі: [[Масква]], [[Санкт-Пецярбург]], [[Цюменская вобласьць|Цюменская]], [[Маскоўская вобласьць|Маскоўская]], [[Смаленская вобласьць|Смаленская]], [[Бранская вобласьць|Бранская]], [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўская]] і [[Ленінградзкая вобласьць|Ленінградзкая]] вобласьці, а таксама Рэспубліка [[Татарстан]] і [[Пермскі край]]. На 2021 год Рады справавой супрацы дзейнічалі з 61-м сярод 83-х рэгіёнаў Расеі<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Рэгіёны Расеі|спасылка=https://mfa.gov.by/be/bilateral/russia/regions/info/|выдавец=Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=2021|дата доступу=23 лютага 2021}}</ref>. Ганаровыя консулы Беларусі працавалі ў 4 рэгіёнах: Краснадарскім краі ([[Туапсэ]]), Маскве, Татарстане ([[Ялабуга]]) і Цюмені<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Ганаровыя консулы|спасылка=http://russia.head.by/ru/embassy/honor_consul/|выдавец=Амбасада Беларусі ў Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=23 лютага 2021}}</ref>. За 2020 год Гандлёвае прадстаўніцтва зладзіла прыезд у Беларусь звыш 30 бізнэс-дэлегацыяў рэгіёнаў Расеі<ref name="б"/>.