Надвор’е: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Мэтэаралёгія; дададзеная Катэгорыя:Надвор’е з дапамогай HotCat
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 24:
 
Вывучэньне надвор’я на іншых [[плянэта]]х стала карысным для разуменьня прынцыпаў зьмены надвор’я [[Зямля|Зямлі]]. Вядомы аб’ект дасьледаваньняў у [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэме]] — Вялікая чырвоная пляма [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэр]]а, зьяўляецца антыцылёнічным [[шторм]]ам, які існуе на працягу, прынамсі, 300 гадоў. Аднак надвор’е не абмежаванае плянэтарнымі целамі. [[Карона Сонца]] стала губляецца ў [[космас]]е, ствараючы, па сутнасьці, вельмі тонкую атмасфэру ва ўсёй сонечнай сыстэме. Рух часьцінак, выпусканых Сонцам, называецца [[сонечны вецер|сонечным ветрам]].
 
== Узроўні пагрозы ==
Для папярэджаньня пра складаныя ўмовы надвор’я, якія вядуць да [[Надзвычайная сытуацыя|надзвычаных сытуцыяў]], выкарыстоўваюць колеравыя абазначэньні ўзроўняў пагрозы:
* зялёны — адсутнасьць пагрозы і неспрыяльных зьяваў;
* жоўты — высокая або нізкая тэмпэратура, парывы ветру і [[навальніца]], што магчыма небясьпечна;
* аранжавы — [[завіруха]], [[сьнег]]апад, мароз, гарачыня, [[град]], [[лівень]] і [[шквал]], што ўяўляюць сапраўдную пагрозу;
* чырвоны — пагроза [[пажар]]у, [[бура]], [[ураган]] і моцны сьнегапад, што пагражаюць чалавечымі ахвярамі і адчувальнай матэрыяльнай шкодай<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Шкала колеравых узроўняў небясьпекі надвор’я|спасылка=https://blr.belta.by/infographica/view/shkala-koleravyh-uzrounjau-nebjaspeki-nadvorja-14713/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=29 ліпеня 2021|дата доступу=3 жніўня 2021}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Weather}}
* [http://rp5.by/Надвор'е_ў_Беларусі Надвор’е на Беларусі]{{ref-be}}
* [http://weather-in.by/by/ Надвор’е на Беларусі]{{ref-be}}