Ігар Марзалюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
Радок 64:
Ад верасьня 2012 году зьяўляецца дэпутатам розных палатаў [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]]. У якасьці члена Савету Рэспублікі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў адзначыўся як актыўны публічны апалягет [[рэжым Лукашэнкі|аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі]], у тым ліку падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|масавых агульнабеларускіх пратэстаў]], якія былі выкліканыя фальсыфікацыяй [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020]] і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх [[Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020)|удзельнікаў пратэстаў]]. Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненьнем беларускіх [[Нацыянальныя сымбалі|нацыянальных сымбаляў]] і дзеячоў беларускай дыяспары<ref>[https://sb.by/articles/korichnevaya-ten-bchb-geroev.html Компетентный вторник: эксперты о формах и методах противостояния героизации нацизма] [Кампэтэнтны аўторак: экспэрты пра формы і мэтады супрацьстаяньня гераізацыі нацызму], [[СБ. Беларусь сегодня]], 1 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)</ref>. Выступаў з апраўданьнем непрадстаўленьня дзяржаўных паслугаў на беларускай мове<ref>[https://www.svaboda.org/a/30654641.html Дзяржаўныя мовы раўнапраўныя, таму сыстэму АРІП па-беларуску ня зробяць], [[Радыё Свабода]], 5 чэрвеня 2020 г.</ref>.
 
10 лістапада 2017 году адзначыў на «круглым стале» ў газэце [[Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі|Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі]]: «Мая папраўка ў закон аб маркіроўцы [[тавар]]аў прайшла. І цяпер на кожнай упакоўцы беларускага тавару будзе маркіроўка і на расейскай, ''і на беларускай'' мовах». Таксама заявіў: «гэта самае вялікае расчараваньне, калі не далi ([[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую) прэмію]] [[Васіль Быкаў|Васілю Быкаву]], а далі [[Сьвятлана Алексіевіч|Сьвятлане Алексіевiч]], якая для мяне па-за беларускiм [[дыскурс]]ам»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Людміла Рублеўская]].|загаловак=Жывая спадчына (Лёс беларускай мовы павінен стаць агульным клопатам для ўсяго грамадзтва)|спасылка=https://www.sb.by/articles/zhyvaya-spadchyna.html|выданьне=[[Беларусь сёньня]]|тып=газэта|год=11 лістапада 2017|нумар=[https://www.sb.by/archive/11112017/ 25353]|старонкі=|issn=1991-2978}}</ref>.
 
У 2018 годзе выступаў супраць прыняцьця закону «Аб процідзеяньні хатняму гвалту», спасылаючыся на абарону «традыцыйных каштоўнасьцяў»<ref>[https://www.svaboda.org/a/29514317.html Марзалюк: законапраект супраць хатняга гвалту «супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям»], [[Радыё Свабода]], 28 верасьня 2018 г.</ref>. У студзені 2019 году апублікаваў артыкул, у якім абазначыў паўстаньне на чале з [[Кастусь Каліноўскі|Кастусём Каліноўскім]] як польскае нацыянальнае і выступіў супраць таго, каб Каліноўскі лічыўся беларускім нацыянальным героем<ref>[https://www.svaboda.org/a/29698888.html Дэпутат Марзалюк далучыўся да дыскусіі пра паўстаньне Каліноўскага. Устаў на «польскі» бок], [[Радыё Свабода]], 9 студзеня 2019 г.</ref>. У 2019 годзе пагражаў судовымі позвамі журналістам, якія крытыкавалі яго<ref>[https://euroradio.fm/yany-adkazhuc-praz-sud-marzalyuk-ryhtue-pazovy-da-svaih-kryudzicelyau-syarod-smi «Яны адкажуць праз суд»: Марзалюк рыхтуе пазовы да сваіх крыўдзіцеляў сярод СМІ], [[Эўрарадыё]], 19 лістапада 2019 г.</ref>. У 2020 г. прапаноўваў караць за распаўсюд інфармацыі пра цяжкую сытуацыю з [[Каранавірусная інфэкцыя ў Беларусі|пандэміяй COVID-19]] у Беларусі<ref>[https://euroradio.fm/marzalyuk-prapanouvae-karac-raspausyudnikau-chutak-i-feykau-pra-covid-19 Марзалюк прапаноўвае караць «распаўсюднікаў чутак і фэйкаў» пра COVID-19], [[Эўрарадыё]], 4 красавіка 2020 г.</ref>. У 2020 годзе ўваходзіў у склад так званай Мiжведамаснай камiсii бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь, якая масава пазбаўляла акрэдытацыі журналістаў, якія асьвятлялі [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэсты супраць А. Лукашэнкі]] ў Беларусі<ref>[https://www.svaboda.org/a/30810141.html Хто ўваходзіць у камісію, якая пазбавіла акрэдытацыі замежных журналістаў], [[Радыё Свабода]], 29 жніўня 2020 г.</ref>.