Леў Мільчын: розьніца паміж вэрсіямі

савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:37, 1 жніўня 2021

Леў Іса́кавіч Мі́льчын (1920, Менск, цяпер Беларусь — 1987, Масква, цяпер Расея) — савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі.

Леў Мільчын
Дата нараджэньня 18 жніўня 1920
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР
Дата сьмерці 28 чэрвеня 1987
Месца сьмерці Масква, Расейская СФСР, СССР
Месца пахаваньня Міцінскія могілкі
Адукацыя Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі (1943)
Месца вучобы
Занятак мультыплікатар
Месца працы
Працы мультфільмы «Конік-Гарбунок» (1947),
Пад уплывам Ісак Мільчын, Валянцін Воўкаў, Абрам Роам і Іван Іваноў-Вано
Уплыў на Ўолт Дыснэй
Узнагароды
заслужаны маляр РСФСР

Заслужаны мастак Расейскай СФСР (1978).

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і кніжнага графіка Ісака Мільчына. Сям’я жыла на Шырокай вуліцы Менску на беразе Сьвіслачы насупраць Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1927 годзе пайшоў у нулявую клясу школы № 5 разам зь Леанідам Шварцманам, які таксама пазьней стаў мультыплікатарам. Маляваў на ўроках рыцарскія баі, марскія бітвы і будоўлі заводаў. Пасьля 1929 году са Шварцманам паступіў у мастацкую студыю, дзе выкладаў Валянцін Воўкаў. У 1938 годзе паступіў на мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі (УДІК) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1943 годзе абараніў дыплём на тэму «Тыль Уленшпігель». У 1944 годзе стаў мастаком-пастаноўнікам фільма «Нашэсьце» на запрашэньне кінарэжысэра Абрама Роама, які атрымаў за яго Сталінскую прэмію[1].

У 1947 годзе пад кіраўніцтвам рэжысэра Івана Іванова-Вано працаваў мастаком-пастаноўнікам мультфільма «Конік-Гарбунок». Амэрыканскі мультыплікатар Ўолт Дыснэй набыў у «Саюзмультфільма» копію гэтага мультфільма, каб вучыць па ім сваіх мастакоў і рэжысэраў. Выкладаў карыкатуру і шарж ва УДІКу. Пазьней стварыў 2 мультфільмы «Сьветлячок» (1963, 1968), мультфільм «Бабулін парасонік» (1969), цыкль з 3-х мультфільмаў «Апавяданьні старога марака» (1970—1972), пераробку «Коніка-Гарбунка» і мультфільмы «Як Маша з падушкай пасварыліся» (1977), «Маша болей не гультайка» (1978) і «Маша і чароўнае варэньне» (1979). У 1984 годзе пад кіраўніцтвам Іванова-Вано стварыў мультфільм «Казка пра цара Салтана»[1].

Фільмаграфія

Мастак-пастаноўнік

Рэжысэр

Крыніцы

  1. ^ а б Кастусь Хадыка. «Канёк-гарбунок» // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2013. — № 244 (27609). — С. 3. — ISSN 1990-763x.