Абмеркаваньне:Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 154:
**У артыкуле ідзецца пра афіцыйныя сымбалі дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Імі дэ-факта застаюцца лукашэнкаўскія сымбалі. Можна аспрэчваць законнасьць гэтага, і можна ставіць адпаведныя зноскі. Ставіць іншыя сымбалі - гэта, на жаль, не энцыкляпэдычна.--[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 23:44, 28 ліпеня 2021 (+03)
***У артыкуле вядзецца пра сымбалі дзяржавы беларускага народу - Беларусі. Для сымбаляў рэжыму Лукашэнкі ёсьць артыкул [[Рэжым Лукашэнкі]], зь якім ня варта блытаць краіну Беларусь. Пагатоў подпісы да сымболікі вядуць на старонкі неадназначнасьцяў з тлумачэньнямі і ў самім артыкуле ў адпаведным разьдзеле ўсё тлумачыцца і абгрунтоўваецца з спасылкамі на вартыя даверу крыніцы. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 09:02, 29 ліпеня 2021 (+03)
****Краіна Беларусь на дадзены момант знаходзіцца пад кантролем рэжыму Лукашэнкі. Дэ-факта дзяржаўныя сымбалі - лукашэнкаўскія. "Дзяржава беларускага народу - Беларусь" не зьяўляецца вызначаным паняцьцем (а БНР? а што наконт людзей, якія аспрэчваюць распад СССР?) і пагатоў ненавукова і некарэктна разважаць пра яе дзяржаўныя сымбалі. Гэта выдаваньне жаданьняў (якія я падзяляю) за рэчаіснасьць. Трэба альбо 1) пакінуць лукашэнкаўскія сымбалі, альбо 2) пакінуць абодва камплекта сымбаляў з спасылкамі на артыкулы з тлумачэньнем, альбо 3) прыбраць любыя сымбалі і пакінуць толькі спасылкі на артыкулы. Гэта было б карэктна --[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 21:36, 30 ліпеня 2021 (+03)
 
== Неэнцыкляпэдычнасьць артыкула ==
Вярнуцца да старонкі «Беларусь».