Абмеркаваньне:Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 156:
== Неэнцыкляпэдычнасьць артыкула ==
1. Ціханоўская не зьяўляецца дэ-факта прэзыдэнтам Беларусі. Тое, што яна на перакананьне многіх (і маё таксама) зьяўляецца дэ-факта пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў, ня робіць яе дэ-юрэ прэзыдэнтам. Хаця б таму, што не былі абвешчаныя сапраўдныя вынікі выбараў і не была прынесеная прысяга. Можна хіба паставіць зноску з тлумачэньнем побач з дэ-факта прэзыдэнтам Лукашэнкам, але ня больш за тое.
 
2. Каардынацыйная рада пагатоў не зьяўляецца ўрадам Беларусі ні ў якой якасьці і ні зь якога пункту гледжаньня, у тым ліку сама сябе такой ня лічыць. Больш за тое, яна ўжо фактычна спыніла сваё існаваньне.
 
3. Дэ-факта дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, пакуль улада застаецца захопленай Лукашэнкам, – чырвона-зялёны лукашэнкаўскі сьцяг і лукашэнкаўская эмблема. Побач зь імі можна паставіць вялікую зноску з тлумачэньнем наконт неадназначнасьці і спрэчнасьці "рэфэрэндуму" 1995 году. Максымум можна пакінуць поле для выявы пустым і толькі зрабіць зноскі на тлумачэньне. Ставіць Пагоню і БЧБ - гэта, на жаль, ісьці супраць рэчаіснасьці.
 
Такое рамантычнае хуліганства, якое не адлюстроўвае рэчаіснасьць, толькі псуе рэпутацыю беларускай вікіпэдыі і зьніжае давер да яе.
Больш за тое. Час, патрачаны на гэтыя бессэнсоўныя праўкі, можна было патраціць на напісаньне артыкула пра якога-небудзь палітвязьня, ці лукашэнкаўскага злачынцу, ці пра санкцыянаванае лукашэнкаўскае прадпрыемства. І гэта было б сапраўды важна і карысна. --[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 23:44, 28 ліпеня 2021 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Беларусь».