Абмеркаваньне:Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Сымболіка ў картцы: артаграфія |
|||
Радок 152:
: Асабіста я лічу, што нэўтральны статус у дачыненьні да сымболікі пакуль яшчэ можна захаваць, але калі хтосьці ўжо зараз пачне дадаваць нацыянальны сьцяг і герб, то я толькі падтрымаю гэтыя дзеяньні. Што тычыцца сымболікі ў артыкуле, то яе можна прыбраць або дадаць нацыянальную. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 15:20, 30 верасьня 2020 (+03)
* Да фармальнага абгрунтаваньня [[Вікіпэдыя:Форум#Што можа зрабіць Беларуская Вікіпэдыя ў бягучай сытуацыі?|плянаванага]] вяртаньня нацыянальных сымбаляў Беларускай дзяржавы з 1918 году (а не [[Рэжым Лукашэнкі|расейскага фашысцкага рэжыму]]) у картку артыкула: [https://www.svaboda.org/a/30845632.html Гістарычныя сымбалі цяпер — сымбалі большасьці] — ''Нефармальны рэфэрэндум у справе нацыянальнай сымболікі фактычна адбыўся.'' --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 18:28, 18 лістапада 2020 (+03)
**У артыкуле ідзецца пра афіцыйныя сымбалі дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Імі дэ-факта застаюцца лукашэнкаўскія сымбалі. Можна аспрэчваць законнасьць гэтага, і можна ставіць адпаведныя зноскі. Ставіць іншыя сымбалі - гэта, на жаль, не энцыкляпэдычна.--[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 23:44, 28 ліпеня 2021 (+03)
== Неэнцыкляпэдычнасьць артыкула ==
1. Ціханоўская не зьяўляецца дэ-факта прэзыдэнтам Беларусі. Тое, што яна на перакананьне многіх (і маё таксама) зьяўляецца дэ-факта пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў, ня робіць яе дэ-юрэ прэзыдэнтам. Хаця б таму, што не былі абвешчаныя сапраўдныя вынікі выбараў і не была прынесеная прысяга. Можна хіба паставіць зноску з тлумачэньнем побач з дэ-факта прэзыдэнтам Лукашэнкам, але ня больш за тое.
2. Каардынацыйная рада пагатоў не зьяўляецца ўрадам Беларусі ні ў якой якасьці і ні зь якога пункту гледжаньня, у тым ліку сама сябе такой ня лічыць. Больш за тое, яна ўжо фактычна спыніла сваё існаваньне.
3. Дэ-факта дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, пакуль улада застаецца захопленай Лукашэнкам, – чырвона-зялёны лукашэнкаўскі сьцяг і лукашэнкаўская эмблема. Побач зь імі можна паставіць вялікую зноску з тлумачэньнем наконт неадназначнасьці і спрэчнасьці "рэфэрэндуму" 1995 году. Максымум можна пакінуць поле для выявы пустым і толькі зрабіць зноскі на тлумачэньне. Ставіць Пагоню і БЧБ - гэта, на жаль, ісьці супраць рэчаіснасьці.
Такое рамантычнае хуліганства, якое не адлюстроўвае рэчаіснасьць, толькі псуе рэпутацыю беларускай вікіпэдыі і зьніжае давер да яе.
Больш за тое. Час, патрачаны на гэтыя бессэнсоўныя праўкі, можна было патраціць на напісаньне артыкула пра якога-небудзь палітвязьня, ці лукашэнкаўскага злачынцу, ці пра санкцыянаванае лукашэнкаўскае прадпрыемства. І гэта было б сапраўды важна і карысна. --[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 23:44, 28 ліпеня 2021 (+03)
|