Клецак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 65:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Klecak. Клецак (T. Makoǔski, XVII).jpg|значак|Места і [[Клецкі замак|замак]]. [[Тамаш Макоўскі|Т. Макоўскі]], XVII ст.]]
 
У ХIV ст. Клецкае княства далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="ehb">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Клецк // {{Літаратура/ЭГБ|4к}} С. 194.</ref>. Пад 1398 годам упамінаецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч. У 1401 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў места свайму брату [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту Кейстутавічу]], у 1404 годзе — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 годзе пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разьбілі прыхільнікаў [[Сьвідрыгайла Альгердавіч|Сьвідрыгайлы Альгердавіча]]. Каля 1492 году вялікі князь [[Казімер Ягелончык|Казімер]] перадаў места і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.