Царква Сьвятога Мікалая (Кажан-Гарадок): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні}} {{Славутасьць |Тып = Помнік сакральнай архітэктуры |Назва = Царква Сьвятога Мікалая |Арыгінальная назва = |Выява = Свято-Николаевская церковь. Кожан-Городок. 2017г.jpg |Подпіс выявы = Ца...'
 
пунктуацыя
Радок 47:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Kažan-Haradok, Rynak. Кажан-Гарадок, Рынак (1901-39).jpg|170px180px|значак|зьлева|Царква, да 1939 г.]]
 
Новую драўляную царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў 1818 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі [[Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай|Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы]] ў 1839 годзе расейскія ўлады [[Русіфікацыя Беларусі|адабралі будынак царквы]] ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі]] ([[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскай царквы]]). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу і прытвор з [[Купал-цыбуліна|купаламі-цыбулінамі]].
 
== Архітэктура ==
Помнік [[традыцыйная беларуская драўляная архітэктура|традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры]], які вылучаецца вытанчанасьцю прапорцыяў і плястычнасьцю малюнка. Мае пірамідальна-цэнтрычную кампазыцыю, якая складаецца зь пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, і з званіцай над уваходам. Будынак падкрэсьліваецца сярэднім зрубам, які вылучаецца сваім аб’ёмам, вышынёй і памерамі. Чатыры невялікія вежы з [[Купал-баня|купаламі-банямі]] на астатніх зрубах групуюцца сымэтрычна вакол сярэдняга. Пяцікупальле стварае ў прасторы пірамідальную кампазыцыю. Вонкавая архітэктура традыцыйна простая зь мінімальным выкарыстаньнем дэкаратыўных сродкаў. [[Гонт]]авы шацёр званіцы і вальмавыя дахі [[Бабінец|бабінца]] завяршаюцца [[купал-цыбуліна|купаламі-цыбулінамі]] на глухіх гранёных шыйках. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены апярэзваюцца [[Аркатура|аркатурным]] фрызам[[фрыз]]ам і зубчастым карнізам, падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах[[ліштва]]х. Уваход праз нізкі [[прытвор]] пад пакатым 2-схільным дахам.
 
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца пірамідальным скляпеньнем на [[Ветразь (архітэктура)|ветразях]]. Бабінец падзяляецца на два ярусы, на верхнім зь якіх разьмяшчаюцца [[хоры]], раскрытыя ў залю фігурнай аркай. Мае багатую ўнутраную аздобу. У інтэр'еры захоўваюцца абразы: «Зьвеставаньне» (XVІІІ ст.), «Нараджэньне Хрыстова» (мяжа XVІІІ—XІX ст.), «Маці Божая зь дзіцем», «Сьвятыя Кузьма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XІX ст.).
 
На плянавальнай восі царквы адасоблена стаіць званіца. Гэта 2-ярусная цэнтрычная пабудова. Ніжні 4-гранны ярус зрубны, другі — адкрыты каркасны пад шатровым гонтавым пакрыцьцём. Ярусы падзяляюцца разьвітым гонтавым адлівам-карнізам<ref>{{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}}</ref>.