Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Дварэц): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:41, 27 ліпеня 2021

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Вёска Дварэц
Каардынаты 53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д. / 53.41083° пн. ш. 25.57528° у. д. / 53.41083; 25.57528Каардынаты: 53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д. / 53.41083° пн. ш. 25.57528° у. д. / 53.41083; 25.57528
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэарэнэсанс і нэабарока[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Дварцы. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэарэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы касьцёл у Дварцы збудавалі ў 1516 годзе з фундацыі Мікалая Кезгайлы. У XVII ст. у касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1882 і 1895 гадох стары касьцёл адрамантавалі.

У 1904—1909 гадох у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1993 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэарэнэсансу. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка. Цэнтральны нэф накрываецца 2-схільным дахам, бакавыя — 1-схільнымі. Галоўны заходні фасад дэкаруецца рустам, філёнгамі, ліштвамі аркавых праёмаў, лучковымі франтонамі, разьвітым антаблемэнтам з трыгліфным фрызам. У завяршэньні фасада 2 бакавыя вежы зь фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элемэнты дэкору і архітэктурныя абломы выконваюцца цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Уваход праз невялікі прытвор з аркавым праёмам у руставаным абрамленьні.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы, перакрыцьці скляпеністыя[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 120.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі