Сабор Пакрова Багародзіцы (Горадня): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дойлідзтва: пунктуацыя
Радок 65:
== Дойлідзтва ==
Сабор Пакрова Багародзіцы ў Горадні меў выгляд мураванай 12-калённай [[Базыліка|базылікі]]. Над [[прытвор]]ам месьцілася 10-мэтровая 8-гранная [[званіца]], накрытая шатром з цыбулепадобным [[купал]]ам на барабане. Абапал званіцы былі меншыя шатры з купаламі. Над алтарнай [[апсыда]]й месьцілася 5 цыбулепадобных купалоў на 8-гранных барабанах з удаванымі вокнамі-блендамі, завершанымі [[какошнік]]амі. Над [[рызьніца]]й знаходзілася 2 шатры з [[макаўка]]мі<ref name="а"/>. Галоўны [[фасад]] храма меў сымэтрычны выгляд і быў накіраваны на паўночны захад<ref>{{Кніга|аўтар=[[Сяргей Багласаў]], Алена Пятросава, [[Эдуард Савіцкі]], [[Тамара Чарняўская]].|частка=Забудова вуліцы Ажэшкі (Дом № 23, Пакроўская царква)|загаловак=[[Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі]]. Гарадзенская вобласьць|арыгінал=|спасылка=https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/orda.of.by/spik.zip/spik_gr.pdf|адказны=гал.рэд. [[Сяргей Марцалеў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|Беларуская савецкая энцыкляпэдыя]]|год=1986|том=|старонкі=55—57|старонак=371|сэрыя=|isbn=|наклад=7500}}</ref>.
. Паўцыркульныя вокны аздабляліся какошнікамі. Высокі [[ганак]] перад уваходам у храм упрыгожваўся разнымі 3-кутнімі [[Навісь|навісямі]] і калёнкамі. [[Бабінец]] быў перакрыты высокімі крыжовымі [[Скляпеньне|скляпеньнямі]] і меў [[Мазаіка|мазаічную]] падлогу. Плоская [[столь]] асноўнага аб’ёму была ўпрыгожанай 3-ма размаляванымі [[пляфон]]амі, а сьцены — магутным [[карніз]]ам з [[сухарык]]амі. Інтэр’ер аздабляўся разным драўляным [[алтар]]ом і размалёўкай<ref>{{Кніга|аўтар=[[Алена Пятросава]].|частка=Гарадзенская Пакроўская царква|загаловак=Архітэктура Беларусі: энцыкл. даведнік|арыгінал=|спасылка=https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/orda.of.by/abes.pdf|адказны=рэд.кал.: [[Анатоль Воінаў]] і [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б.І. Сачанка]], маст. [[Генадзь Мацур]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1993|том=|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/orda.of.by/abes.pdf/170_996x9999.jpeg 169]-[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/orda.of.by/abes.pdf/171_996x9999.jpeg 170]|старонак=620|сэрыя=|isbn=5-85700-078-5|наклад=10 000}}</ref>.
[[Файл:Grodno Orthodox cathedral fc18.jpg|значак|270пкс|Інтэр'ер сабору Пакрова Багародзіцы ў Горадні (2019 год)]]
На 4-х кутах паніжаных частак сабору стаялі вежкі з пазалочанымі макаўкамі, як над вежай званіцы. У сабор вялі 3-е дзьвярэй — з галоўнага фасаду і 2 з бакавога. Унутране [[памяшканьне]] сабору падзялялася 2-ма шэрагамі па 6 [[калёна]]ў з [[арка]]мі на 3 [[нэф]]ы. Па кірунку сярэняга і бакавых нэфаў месьціліся прытворы і ход на званіцу, а ззаду 3 [[прыдзел]]ы зь [[іканастас]]амі. Сярэдні іканстас і адзін бакавы з прастоламі прызначаліся для [[набажэнства]], а трэці для рызьніцы. Пад алтаром сабору знаходзілася сьветлае [[сутарэньне]] для царкоўных вартаўнікоў і для складу царкоўных прыладаў. Для абагрэву сабору працавала 8 [[кафля]]ных [[печ]]аў. Падлога сабору была выкладзеная метласкімі плітамі на [[бэтон]]най аснове, а ў алтарнай частцы была [[паркет]]най. Сьцены сабору быў расьпісаныя [[Бізантыя|бізантыйскім]] [[арнамэнт]]ам. Сабор акаляў жалезны [[плот]]<ref name="а">{{Навіна|аўтар=А.А. Чувак|загаловак=Катэдральны сабор Пакрова Божай Маці ў Горадні|спасылка=https://hram.by/Пакроўскі_кафедральны_сабор_Гродна_Гродзенскі_Раён|выдавец=Партал «Праваслаўная архітэктура Беларусі»|дата публікацыі=жнівень 2012|дата доступу=29 чэрвеня 2021}}</ref>.