Ўільямз (Формула-1): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Williams_Grand_Prix_Engineering?oldid=1033070265
Радок 66:
Але пакуль што ў сэзонах 1989—1991 рокаў перамагалі пілёты „Макларэну“. Двойчы ў гэты пэрыяд „Ўільямз“ станавіўся другім у Кубку канструктараў. У 1991 року ў каманду вярнуўся з „Фэрары“ Найджэл Мэнсэл, а тэставым кіроўцам стаў будучы чэмпіён сьвету [[Дэйман Гіл]].
 
У {{Сэзон Ф-1|1992}} року „Ўільямз“ захаваў пару гоначнікаў Мэнсэл — Патрэзэ. Найджэл Мэнсэл стаў пераможцам першых пяці гонак сэзону, а Патрэзэ уў іх усіх, акрамя Гран-пры Гішпаніі, прыйшоў другім. Канкурэнцыю ім змог скласьці толькі [[Айртан Сэна]], які перамог у двух наступных гонках. Але пасьля гэтага Мэнсэл выйграў яшчэ чатыры Гран-пры і стаў чэмпіёнам, Патрэзэ — віцэ-чэмпіёнам, а Ўільямз апярэдзіў Макларэн у Кубку канструктараў на 65 пунктаў. Зь дзевяцьцю перамогамі ў сэзоне Найджэл Мэнсэл паставіў новы рэкорд для гоначнікаў.
 
У {{Сэзон Ф-1|1993}} року „Ўільямз“ прадставіў новы аўтамабіль [[Williams FW15C]] з [[Актыўная падвеска|актыўнай падвескай]] і [[Сыстэма рэгуляваньня цягі|сыстэмай рэгуляваньня цягі]], нябачаныя дагэтуль у іншых камандах. Яго часта лічаць найдасканалейшай машынай у гісторыі формульных гонак. У дэбютнай гонцы за каманду [[Ален Прост]] стаў пераможцам [[Гран-пры Паўднёвай Афрыкі (Формула-1)|Гран-пры Паўднёвай Афрыкі]] і на хвіліну апярэдзіў уладальніка другога месца Айртана Сэну. У другой гонцы сэзону пераведзены з тэставых кіроўцаў Дэйман Гіл заняў другое месца на п’едэстале пасьля Айртана Сэны. Па выніках сэзону Ален Прост атрымаў 7 перамог і стаў чэмпіёнам, яшчэ 3 перамогі здабыў Дэйман Гіл, але адстаў на 4 балы ад уладальніка другога месца Айртана Сэны. У Кубку канструктараў каманда захавала чэмпіёнскі тытул, апярэдзіўшы Макларэн на 84 пункты.
Радок 104:
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[CategoryКатэгорыя:Зьявіліся ў 1977 годзе]]
[[Катэгорыя:Ўільямз (Формула-1)| ]]
[[Катэгорыя:Каманды Формулы-1]]