Джэк Грыліш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Jack_Grealish?oldid=1031201044
 
Радок 15:
 
== Кар’ера ==
Грыліш ёсьць выхаванцам акадэміі «[[Астан Віла Бірмінггэм|Астан Вілы]]», да якой далучыўся ва ўзросьце 6 гадоў<ref>[https://www.theguardian.com/football/2014/sep/12/jack-grealish-real-deal-aston-villa «Jack Grealish turning into the real deal as he keeps his options open»]. The Guardian.</ref><ref>[https://www.birminghammail.co.uk/sport/football/football-news/exclusive-jack-grealish-offered-new-7744403 «Exclusive: Jack Grealish offered a new four-year contract by Aston Villa»]. Birmingham Mail.</ref>. Калі гульцу было ўсяго 16 гадоў, ён быў упершыню абраны ў заяўку на хатні матч [[Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-лігі]] супраць «[[Чэлсі Лёндан|Чэлсі]]», аднак на пляцоўку футбаліст ня выйшаў<ref>[https://web.archive.org/web/20140619044827/http://www.avfc.co.uk/page/AcademyProfile/0,,10265~2810726,00.html «Jack Grealish: Biography»]. Aston Villa F.C.</ref>. Грыліш уваходзіў у дружыну клюбаклюбу ўзросту да 19 гадоў, якая здабыла перамогу ў [[Сэрыя NextGen|Сэрыі NextGen]] сэзону 2012—2013 гадоў. На рахунку Грыліша быў забіты гол у паўфінале над «[[Спортынг Лісабон|Спортынгам]]», які скончыўся ўнічыю 3:3.
 
13 верасьня 2013 году гулец далучыўся да клюбу [[Першая ліга чэмпіянату Ангельшчыны па футболе|Першай лігі]] «[[Нотс Каўнці Нотынггэм|Нотс Каўнці]]» на правох арэнды да 13 студзеня 2014 году<ref>[https://www.bbc.co.uk/sport/football/24080568 «Notts County sign Marcus Huber and Jack Grealish»]. BBC Sport.</ref>. Сярод ягоных таварышаў па камандзе ў тым сэзоне быў і паўабаронца [[Калам Макгрэгар]], які ў будучым стане сталым гульцом [[Зборная Шатляндыі па футболе|зборнай Шатляндыі]]<ref>[https://amp.theguardian.com/football/2021/jun/17/callum-mcgregor-notts-county-gave-jack-grealish-and-i-a-real-education «Callum McGregor: ‘Notts County gave Jack Grealish and me a real education’»]. The Guardian.</ref>. На наступны дзень Грыліш дэбютаваў, выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Клюб трываў паразу зь лікам 3:1 у гасьцёх у «[[Мілтан Кейнз Донз|Мілтана Кейнза Донза]]»<ref>[https://web.archive.org/web/20131021002852/http://www.avfc.co.uk/page/NewsDetail/0,,10265~3459591,00.html «Loan watch: Carruthers earns bragging rights over Grealish»]. Aston Villa F.C.</ref>. 7 сьнежня футбаліст забіў свой першы гол у кар’еры, перагуляўшы трох абаронцаў і трапна пацэлеўшы ў браму суперніка, у матчы супраць «[[Джылінггэм (футбольны клюб)|Джылінггэму]]», які скончыўся зь лікам 3:1. Праз тыдзень гулец адкрыў лік у пераможнай сустрэчы супраць «[[Колчэстэр Юнайтэд|Колчэстэру Юнайтэд]]» (4:0). Дзякуючы добрым выступам, «Нотс Каўнці» дамовіўся аб павелічэньні тэрміну арэнды амаль да сканчэньня сэзону. Ужо траўні, Грыліш вярнуўся быў у табар «Астан Вілы» і дэбютаваў за клюб 7 траўня, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне замест [[Раян Бэртран|Раяна Бэртрана]] ў гасьцявым матчы супраць «[[Манчэстэр Сіці]]». «Мяшчане» выгулялі ў «віланаў» зь лікам 4:0. У канцы году гулец падпісаў новы кантракт з клюбам.
 
Грыліш упершыню зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы трэцяга раўнда [[Кубак Ангельшчыны па футболе|Кубка Ангельшчыны]] 4 студзеня 2015 году супраць «[[Блэкпул (футбольны клюб)|Блэкпула]]», які ягоная каманда выгуляла зь лікам 1:0. Сам футбаліст, аднак, быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы. 7 красавіка 2015 году Грыліш пачаў матч Прэм’ер-лігі супраць «[[Ўэст Бромўіч Альбіён|Ўэст Бромўіч Альбіёну]]у» ў пачатковым складзе. Гульня футбаліста была высока адзначаная адмыслоўцамі. Першы год за клюб гулец забіў 13 верасьня 2015 году стрэлам з 18 мэтраў, аднак, гэта ня выратавала клюб ад паразы, якую бірмінггэмцы трывалі ад «[[Лэстэр Сіці]]», зь лікам 3:2. [[Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2016—2017 гадоў|Сэзон 2016—2017 гадоў]] «Астан Віла» праводзіла ў [[Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны|Чэмпіёншыпе]], а Грыліш правёў 31 матч і забіў 5 мячоў. Футбаліст стаў асноўным гульцом клюбу, які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу толькі ў [[чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2019—2020 гадоў|сэзоне 2019—2020 гадоў]].
 
Па вяртаньні ў Прэм’ер-лігу Грыліш, як лідэр клюбу і актыўны футбаліст, здолеў пабіць рэкорд паводле колькасьці зробленых парушэньняў правілаў супраць яго, маючы на рахунку 167 фалоў<ref>[https://theworldgame.sbs.com.au/david-luiz-errors-grealish-the-victim-and-norwich-woe-premier-league-s-quirkiest-numbers «David Luiz errors, Grealish the victim and Norwich woe – Premier League's quirkiest numbers»]. The World Game.</ref>. Клюб толькі ў апошні гульнявы дзень здолеў выратавацца ад вылету з чэмпіянату, у тым ліку, дзякуючы голу Грыліша ў матчы супраць «[[Ўэст Гэм Юнайтэд|Ўэст Гэм Юнайтэду]]у», які скончыўся ўнічыю 1:1, у той час як іхны супернік «[[Ўотфард (футбольны клюб)|Ўотфард]]» прагуляў «[[Арсэнал Лёндан|Арсэналу]]» зь лікам 3:2. У выніку футбаліст быў абраны найлепшым гульцом клюбу як прыхільнікамі, гэтак і ягонымі калегамі<ref name="av">[https://www.avfc.co.uk/News/2020/08/07/jack-grealish-player-of-the-year «Jack Grealish voted Supporters' and Players' Player of the Year»]. Aston Villa F.C.</ref>. Грыліш таксама завяршыў сэзон як найлепшы бамбардзір клюбу, маючы на сваім рахунку 8 мячоў ў розыгрышу Прэм’ер-лігі і 10 мячоў ува ўсіх спаборніцтвах<ref name="av"/>. 15 верасьня 2020 году паўабаронца падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Астан Вілай» да 2025 году<ref>[https://www.bbc.co.uk/sport/football/54163120 «Jack Grealish: New Aston Villa deal for England midfielder»]. BBC Sport.</ref>.
 
== Крыніцы ==