Аляксандар Краўцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале [[Белсат]].
 
Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] як [[Балты|балцка]]-[[Славяне|славянскай]] дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000)<ref>Краўцэвіч А. [http://pawet.net/library/history/bel_history/kraucewicz/01/%D0%A1%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0.html Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага]. — Жэшаў: Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, філія ў Жэшаве, 2000.</ref>:
* ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне (басэйн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «[[Літва старажытная|Літва]]»).
* Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку [[Залатая Арда|Залатой Арды]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]].
* Існаваньне раньнефэўдальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэньня (зьвяза або канфэдэрацыі) — папярэдніка ВКЛ — нельга лічыць даведзеным, яно, з усяго відаць, міт.
* Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году зьвяз усходнеславянскага [[замак|гораду]] [[Наваградак|Наваградку]] з балцкім нобілем [[Міндоўг]]ам.
* ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.