Вільня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 204:
[[Файл:Vilenskaja biełaruskaja gimnazija-1.jpg|значак|Сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня [[БНР]] у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], 1935 г.]]
 
У складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі Вільня стала цэнтрам нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. З 1921 году тут дзейнічала [[Таварыства беларускай школы]], якое выдавала Бюлетэнь ТБШ, часопіс [[Беларускі летапіс (1933)|Беларускі летапіс]] і газэту [[Шлях (1932)|Шлях]]) і Беларускі каапэратыўны банк з аддзеламі ў Пінску і Глыбокім. Студэнты-беларусы стварылі [[Беларускі студэнцкі саюз]], які выдаваў часопісы [[Наш Шлях (часопіс)|Наш Шлях]] і [[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]. Дзейнічалі [[Беларускі народны тэатар]], працаваў [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй]]. Таварыства [[Беларуская хатка ў Вільні]] выдавала часопіс [[Беларуская хата (1926)|Беларуская хатка]] (1926), таварыства [[Радом]] — газэту [[Беларускі дзень]] (1927—1928). У 1927 годзе існавала арганізацыя маладых пісьменьнікаў і мастакоў Заходняй Беларусі [[Веснаход]]. У сярэдзіне 1920-х гадоў у Вільні знаходзілася кіраўніцтва [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], якая выдавала газэты [[Жыцьцё беларуса]], [[Беларуская Ніва (1925)|Беларуская ніва]], [[Беларуская справа]], [[Наш голос (1927)|Наш голос]], [[Наша воля (1927)|Наша воля]], [[Народны звон (1926)|Народны звон]], часопіс [[Маланка (часопіс)|Маланка]] і іншыя. У 1925 годзе паслы сойму [[Васіль Рагуля|В. Рагуля]] і [[Фабіян Ярэміч|Ф. Ярэміч]] заснавалі ў Вільні [[Беларускі сялянскі саюз]], які выдаваў газэту [[Сялянская Ніва]], [[Ян Станкевіч|Я. Станкевіч]] — [[Беларуская сялянская партыя|Беларускую сялянскую партыю]] і яе газэту [[Народ (газэта)|Народ]]. Актывізавалася дзейнінасьць беларускіх каталікоў і праваслаўных, якія выдавалі часопісы і газэты [[Праваслаўны беларус]], [[Беларуская зарніца]], [[Сьветач Беларусі]], [[Хрысьціянская Думка]], выходзіла ўніяцкая газэта [[Да Злучэньня!]] Агулам выдаваліся больш за 100 беларускіх газэтаў і часопісаў. Паводле статыстычных зьвестак, пададзеных Віленскім унівэрсытэтам у 1928 годзе, паводле калькасьці і накладу пэрыядычных выданьняў у Вільні беларусы займалі другое месца пасьля палякаў, якім належала дзяржаўная ўлада, тым часам летувісы займалі толькі пятае месца — пасьля жыдоўскага і расейскага друку<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 369.</ref>.
 
У 1930-я гады польскія ўлады забаранілі дзейнасьць ТБШ і [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры|Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры]], спынілі працу некалькі беларускіх выдавецтваў<ref name="ehb300">[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]], Таляронак С., [[Арсень Ліс|Ліс А.]], Сакалова М., Шаўцоў Ю. Вільня // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 300.</ref>.