Сярога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Моўная памылка
вікіфікацыя, дапаўненьне
Радок 18:
| Сайт = [http://www.seryoga.ru www.seryoga.ru]
}}
'''Сяро́га''' ({{мова-ru|Серёга|скарочана}}, сапраўднае імя '''Сярге́й Васільевіч Пархо́менка'''; нарадзіўся {{Нарадзіўся|8|10|1976}})  — расейскамоўны [[рэп]]эр беларускага паходжаньня.
 
== Біяграфія ==
Афіцыйная біяграфія Сярогі занадта міталягізаваная, і таму ставіцца да яе варта крытычна. Вядома, што Сярога нарадзіўся ў [[Гомель|Гомлі]]. У [[1993]] скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэньнем [[нямецкая мова|нямецкае мовы]]. Паводле розных зьвестак мае або дзьве вышэйшыя адукацыі (нямецкая філялёгія; [[паліталёгія]]), або адну няскончаную. Афіцыйныя біёграфы сьцьвярджаюць, што да пачатку рэалізацыі ўласнага рэп-праекту Сярога жыў пяць гадоў у [[Нямеччына|Нямеччыне]], дзе нібыта працаваў чарнарабочым. Між тым людзі, блізкія да колішняга гомельскага Сярогіна асяродзьдзя, вельмі скептычна азываюцца на гэты конт. Так ці інакш, але ад пачатку раскруткі праекту ([[2003]]—[[2004]]) Сярога фактычна пакінуў Гомель, жывучы пераважна ва [[Украіна|Ўкраіне]], а потым і ў [[Расея|Расеі]]. Паводле няспраўджаных зьвестак  — халасты.
 
== Дыскаграфія ==
* «Змардавалі Лялю» ({{мова-ru|Загубили Лялю}}) ([[2003]])  — максі-сынгл
* «Мой двор: вясельлі & хаўтуры» (''Мой двор: свадьбы & похороны'') ([[2004]])  — паўнафарматны альбом. У Расеі выдаваўся са зьмененым падзагалоўкам: «Мой двор. Спартовыя прыпеўкі» (''Мой двор. Спортивные частушки'')
* «Дыскаліхаманка» (''Дискомалярия'') ([[2005]])  — паўнафарматны альбом.
* «Хроніка дзецюка з гомельскіх вуліц» (''Хроника парнишки с гомельских улиц'') ([[2008]])  — паўнафарматны альбом.
 
== Ацэнкі творчасьці ==
Творчасьць Сярогі выклікае неадназначную рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт «славянскі [[Эмінэм]]», «расейскі Эмінэм».
 
«Чорны бумэр»  — адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Расея|Расеі]], а ўжо потым і ў [[Беларусь|Беларусі]]. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па адным перастварэньні). Аднак рэпэр аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцыяў для беларускай аўдыторыі ў [[2006]] годзе ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк «Лялька», які выдаваўся на CD-кампіляцыях «Пасадзіў DEAD RAPку» і «[[Наша Музыка — 2]]» ([[2004]]).
 
== Палітычная пазыцыя ==
У 2021 годзе Пархоменка публічна выказаўся ў падрымку [[рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]] ў Беларусі, апісваючы Лукашэнку як «захавальніка балянсу».<ref name=nn2021>[https://nn.by/?c=ar&i=271428 Рэпер Сярога: Лукашэнка  — захавальнік балансу. У Беларусі  — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі] - — [[Наша Ніва]], 15 красавіка 2021  г.</ref>
 
Нягледзячы на шматлікія падрабязна задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і гвалтоўны разгон мірных пратэстаў пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020]] г.<ref>[https://news.un.org/en/story/2021/02/1085712 Belarus human rights situation deteriorating further, warns UN rights chief] [Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, папярэджвае галоўны праваабаронца ААН] - — [[ААН]], 25 лютага 2021  г.</ref>, Пархоменка апісваў Беларусь як месца, дзе «чыста, спакойна, пануе мір» і дзе «шмат людзей са шчасьлівымі тварамі».<ref name=nn2021/>
 
Улетку 2021 году на сьвяткаваньні [[Купальле|Купальля]] ў [[Александрыя (Магілёўская вобласьць)|Александрыі]] падчас выступу заявіў, што хацеў бы праверыць поціск рукі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Па гэтым сказаў, што ў таго самы моцны поціск рукі ва ўсёй Эўропе — Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй. Камэнтуючы водгукі ў інтэрнэце на гэты ўчынак, заявіў, што лічыць сябе расейскім «дзяржаўнікам», і што «[[Сталін]] — вялікі гуманіст»<ref>[https://euroradio.fm/reper-syaroga-stalin-vyaliki-gumanist Рэпер Сярога: «Сталін — вялікі гуманіст»], [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]], 13 ліпеня 2021 г.</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==