Жыды ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Метка: Скасаванае
Радок 30:
У [[Горадня|Горадні]] Габрэі зьявіліся, на думку дасьледнікаў<ref>https://eleven.co.il/article/11313 Гродно — Электронная еврейская энциклопедия</ref>, яшчэ ў канцы XII ст. На момант атрыманьня ў 1389 годзе прывілея Вітаўта Габрэям у горадзе ўжо існавалі сынагога і Габрэяўскія могілкі.
 
Першы дакумэнт, які сьведчыць аб пражываньні Габрэяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, адносіцца да 24 чэрвеня 1388 году, калі літоўскі князь [[Вітаўт]] выдаў у [[Луцк]]у<ref name="Шуман">''Шуман А.'' [https://web.archive.org/web/20110706162803/http://www.arche.by/by/16/30/775/?st-full_text=all Ашкенаскія жыдыгабрэі як адзін з карэнных народаў Беларусі] // Arche, 2009.</ref> прывілей Габрэям Берасьця з мэтай заахвочваньня іх далейшага перасяленьня. Прывілей падобны да дакумэнта, выдадзенага князем [[Боляслащ V Сарамлівы|Баляславам Каліскім]] ў 1264 годзе. Прывілей Вітаўта ўсталёўваў прынцыпы пражываньня Габрэяў у Вялікім Княстве Літоўскім. За забойства Габрэя належыла такое ж пакараньне як і за забойства [[шляхта|шляхціца]]. Габрэям дазвалялася свабоднае выкананьне абрадаў, а таксама дазвалялася займацца маёмаснымі і закладнымі апэрацыямі. Пад заклад дазвалялася браць розныя рэчы, акрамя хрысьціянскага рэлігійнага начыньня і «скрываўленых» (зьнятых з забітага) рэчаў. Акрамя таго, прытрымліваючыся дэкрэта рымскіх пап, Вітаўт у гэтым дакумэнце забараняў вінаваціць Габрэяў ва ўжываньні хрысьціянскай крыві. Былі ўсталяваныя і асновы аўтаноміі Габрэяўскай грамады<ref name="Лазутка">''Лазутка С.'' Привилегия-судебник 1388 году евреям великого князя Литовского Витаутаса // История евреев в России. Проблемы источниковедения и историографии: сборник научных трудов. — Серия «История и этнография». — Вып.1. — СПб., 1993.</ref>.
 
18 чэрвеня 1389 Вітаўтам быў выдадзены прывілей Габрэям Горадні. Гэты дакумэнт ўсталёўваў межы паселішчаў Габрэяўскай грамады, вызваляў ад падаткаў сынагогу і могілкі, а таксама рэгуляваў гандлёвыя злучэньні ў горадзе<ref name="Лазутка"/>.
Радок 55:
 
==== Кухня ====
{{Асноўны артыкул|ЖыдоўскаяГабрэйская кухня}}
Ежа, паводле талмудысцкай традыцыі, падзялялася на [[Кашрут|кашэрную]] (дазволеную) і трэфную (забароненую). Была забароненая [[сьвініна]], [[Зайцы|зайчаціна]] і [[рыба]] без [[лёска|лускі]] ([[уюн]], [[вугор]]). Існавала павер’е, што душа знаходзіцца ў [[кроў|крыві]] ўсялякай істоты, таму [[мяса]] павінна быць без крыві. Габрэі пазьбягалі таксама ўжываць мяса жывёл, забітых неасьвячоным нажом. Мясная і малочная ежа лічылася несумяшчальнай, і яе ўжывалі паасобку (посуд для прыгатаваньня павінен быць асобны). Абрадавая ежа — [[маца]] (тонкія праснакі з пшаніцы) — была абавязковай на [[Пэсах|Габрэяўскую Пасху]]. Шырока выкарыстоўвалася садавіна, гародніна, а таксама розныя спэцыі.
 
Радок 159:
У 1920—30-х гг. на тэрыторыі БССР было створана больш за дзесяць Габрэяўскіх нацыянальных местачковых і сельскіх Саветаў. Да сярэдзіны 1930-х гг. дзейнічала Габрэйскае бюро ЦК КП(б)Б. Габрэяўскія сэкцыі існавалі пры СНК БССР, народным камісарыяце асьветы і інш. Для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў былі адкрыты Габрэяўскія сэкцыі пры БДУ, пэдагагічных і настаўніцкіх інстытутах. Былі заснаваны тры Габрэяўскія пэдагагічныя тэхнікумы (у Менску, [[Гомель|Гомлі]] і [[Віцебск]]у), Менскі настаўніцкі інстытут нацыянальных меншасьцяў, Габрэяўскія аддзяленьні на [[Пэдагагічны факультэт БДУ|пэдфаку]] [[БДУ]] і Магілёўскім тэхнікуме палітычнай асьветы, у саўпартшколе і сельскагаспадарчым тэхнікуме.
 
Канец 20-х — п. пал. 30-х гг. ХХ ст. сталі пэрыядам росквіту Габрэяўскай культуры БССР. Так, у 1926 року ў Менску быў адкрыты [[Беларускі дзяржаўны жыдоўскігабрэйскі тэатар|Беларускі дзяржаўны Габрэяўскі тэатар]], ягонымі першымі артыстамі сталі выпускнікі Габрэйскага сэктара Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Тэатар знаходзіўся ў будынку былой Менскай харальнай сынагогі, які цяпер належыць Расейскаму драматычнаму тэатру. У 1949 паводле загаду [[Савет міністраў БССР|Саўміна БССР]] Габрэяўскі тэатар быў закрыты. У Менску існавала гарадзкая Габрэяўская бібліятэка імя І. Л. Перэца (была зачыненая ў 1938). Яе фонды (каля 40 тыс. кніг) былі перададзены ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе быў створаны Габрэяўскі аддзел. У гэты пэрыяд у БССР актыўна разьвіваўся Габрэяўскі друк. Выдаваліся часопісы «Штэрн» (''«Зорка»''), «Дэр юнгер арбэтэр» (''«Малады рабочы»''), штодзённая газэта «Кастрычнік» і піянэрская газэта «Дэр юнгер ленінец» (''«Малады ленінец»'') на Габрэяўскай мове (ідыш). Пры [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзе пісьменьнікаў БССР]] працавала Габрэяўская сэкцыя. Яна налічвала больш за сорак пісьменьнікаў. У 1931 року ў Менску адбылася сусьветная канфэрэнцыя Габрэяўскіх пісьменьнікаў.
 
Аднак ужо ў 1930-х гг. назіраецца прыкметны заняпад Габрэяўскай культуры, якая разьвівалася ў рамках камуністычнай ідэалёгіі. Да канца 30-х гг . большасьць Габрэяўскіх культурных і выхаваўчых устаноў было ліквідавана. Пачаліся сыстэматычныя «чысткі» у колах Габрэяўскай інтэлігенцыі Беларусі (у прыватнасьці, у 1937 г. былі арыштаваныя І. Харык і М. Кульбак, а ў 1941 г. — З. Аксельрод). З другой паловы 1930-х гадоў працэсы разьвіцьця Габрэяўскай культуры на Беларусі былі згорнуты. Значная [[міграцыя]], [[асіміляцыя]] і [[Галакост|этнацыд]] падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] аказалі вялікі ўплыў на зьмяншэньне колькаснага складу беларускага Габрэяўства.
Радок 322:
* [[Гета ў Беларусі ў перыяд Халакоста]]
* [[Бельскія, партызаны|Атрад Бельскіх]]
* [[Спіс выбітных беларускіх жыдоўгабрэяў|Спіс выбітных беларускіх Габрэяў]]
* [[Беларуска-ізраільскія стасункі]]
* [[Музэй гісторыі і культуры жыдоўгабрэяў Беларусі|Музэй гісторыі і культуры Габрэяў Беларусі]]
 
== Крыніцы ==
Радок 356:
{{Насельніцтва Беларусі}}
{{Беларусы}}
{{Эўропа па тэмах|ЖыдыГабрэі}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя габрэяў Беларусі]]