Сьляпунавыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Сьляпунавыя | Выява = Spalax microphthalmus Syzran Russia.jpg | Подпіс да выявы = ''Spalax microphthalmus'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:58, 9 ліпеня 2021

Сьляпунавыя (Spalacidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 7 сучасных родаў і 28 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Афрыку, паўднёвую Эўропу, Азію. Сьляпунавыя будуюць норы ў лугах, хмызьняках, сельскагаспадарчых раёнах і лясах. Яны пазьбягаюць пустэльняў, аддаючы перавагу вільготным або паўвільготным глебам. Многія насяляюць горныя рэгіёны, дасягаючы вышынь да 4000 метраў. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга міяцэну[2][3].

Сьляпунавыя
Spalax microphthalmus — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадMyomorpha
СямействаСьляпунавыя
Бінамінальная намэнклятура
Spalacidae
Gray, 1821

Даўжыня ад носа да хваста складае 130–480 мм, маса ад 100 да 4000 грамаў. Гэта кампактныя, моцна складзеныя грызуны з кароткімі мускулістымі канечнасьцямі. Галава шырокая, цягліцы шыі магутныя, вочы і вонкавыя вушы паменшаныя. Валасяны полаг шчыльны і кароткі[2][3].

Прадстаўнікі сямейства вядуць падземны альбо паўпадземны лад жыцьця. Яны актыўныя круглы год, час паўсядзённай актыўнасьці залежыць ад віду. Гэтыя грызуны ствараюць складаныя тунэльныя сыстэмы, капаючы сваімі разцамі або пярэднімі кіпцюрамі. Сьляпунавыя адзінкавыя — кожная жывёла насяляе ўласную тунэльную сыстэму і абараняе тэрыторыю. Як правіла, яны маларухомыя, але некаторыя віды мігруюць сэзонна, калі ежы становіцца мала. Сьляпунавыя сілкуюцца каранямі, цыбулінамі, карэнішчамі і іншымі падземнымі часткамі расьлін; лісьце, насеньне, садавіна, вусякі — можа быць дадатковай ежай для некаторых відаў. Многія захоўваюць вялікую колькасьць ежы ў сваіх падземных нарах[2][3].

Сыстэматыка

Сямейства сьляпунавыя (Spalacidae)

    • род Cannomys (1 від)
    • род Eospalax (6 відаў)
    • род Myospalax (5 відаў)
    • род Nannospalax (3 віды)
    • род Rhizomys (3 віды)
    • род Spalax (8 відаў)
    • род Tachyoryctes (2 віды)
    • род †Brachyrhizomys

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 06.07.2021 г.
  2. ^ а б в Poor, A. (2005) Spalacidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.07.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 212. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)