Тэрэза Голуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
'''Тэрэза Станіславаўна Голуб'''; (нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раёну Менскай вобласьці) – беларускі літаратуразнаўца, тэкстоляг, крытык, кандыдат філялягічных навук, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.
== Жыцьцяпіс==
Нарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча Маляўскага і Руфіны Францаўны з роду Бібікавых. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). Зь лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатайпіянэрважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. Зь верасьня 1974 г. у Менску: выхавальніца ў дзіцячым садзе.
 
У 1976 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На працягу 1981-1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лябарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам адзьдзелу выданьняў і тэксталёгіі.
Радок 8:
З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускае літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намесьнік дырэктара па навуцы.
 
У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўніка, зь верасьня 2002 г. — загадчык адзьдзелу выданьняў і тэксталёгіі Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 г. па 2013 г. Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесьніка дырэктара ІнстытутаІнстытуту (2006—2008). Жыве ў Менску. Працягвае займацца навуковай працай.
 
== Навуковая дзейнасьць ==