Робэрт Тамушанскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сьвятарства: кірылічная „у“
Радок 34:
Айцец Робэрт Тамушанскі быў вельмі адукаваным чалавекам. Вывучаў славянскую і германскую філялёгію, арабістыку, гісторыю філязофіі і рэлігіі, беларуска-габрэйскія літаратурныя сувязі канца ХІХ — пач. ХХ ст. У школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх навук Лёнданскага ўнівэрсытэту абараніў доктарскую дысэртацыю «Нямецкія запазычаньні ў беларускай мове».<ref>Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Аўтар-укладальнік Ю.Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен, Беларускі кнігазбор, 1999. С. 194. {{ISBN|985-6318-65-3}}</ref> Вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе займаўся вывучэньнем арабскай і мусульманскай культур і сучаснай літаратурнай арабскай мовы.<ref>[http://slounik.org/146929.html Тамушанскі Роберт]</ref>
 
Супрацоўнічаў з часопісам «[[Божым шляхам (1947)|Божым шляхам]]», «[[The Journal of Byelorussian Studies]]», «[[Унія часопіс|Унія]]». Выступаў у друку з рэцэнзіямі на першыя беларускія каталіцкія малітоўнікі, выдадзеныя ў сучаснай Беларусі. Аўтар прац «Старонкі з гісторыі Царквы ад пачатку да 1850 г.» (1977), «Сыстэматычнае і гістарычнае выясненьне Боскае літургіі паводле бізантыйскага абраду» (1991) і інш.
 
== Навуковыя працы і публікацыі ==