Гай Пікарда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8
шаблён-картка
Радок 1:
{{Навуковец}}
'''Гай Піка́рда''' ({{мова-en|Guy Picarda}}; псэўданім '''Піхура Г.'''; 20 ліпеня 1931, [[Лёндан]] — 20{{Заўвага|паводле іншых зьвестак — 21}} красавіка 2007) — ангельска-францускі [[адвакат]] і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.
 
Радок 4 ⟶ 5:
Нарадзіўся ў сям’і бацькоў брэтонца-француза і ангелькі ірляндзкага паходжаньня. Бацька працаваў адвакатам у Апэляцыйным судзе ў [[Парыж]]ы, а таксама ў Лёндане. Маці ў 1920-х гадох служыла ў ''Interallied Rhineland High Commission''<!--ня ведаю, як перакласьці-->.
 
ВучыўсяНавучаўся ў школах у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] і [[Францыя|Францыі]]. У 1951 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт у [[Гранобль|Граноблю]], скончыў [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт]], [[Сарбонскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт у Сарбоне]] і Лёнданскую школу эканомікі. У Оксфардзе працаваў сакратаром унівэрсытэцкага аддзяленьня таварыства па культурных абменах з [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. У 1959 годзе распачаў працу па спэцыяльнасьці. Праз два гады ён стаў адвакатам у парыскім Апэляцыйным судзе, у 1977 адвакатам суду (барыстэрам) у King’s Inns у [[Дублін]]е. Займаўся сямейнымі спадчыннымі справамі ў Лёндане і [[Парыж]]ы. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане.
 
Ягоныя францускія карані прывялі Пікарду да ўступленьня ў «Таварыства [[Гугеноты|гугенотаў]] Лёндану» і да прэзыдэнцтва ў «Зьвязе французаў Вялікай Брытаніі» з 1962 да 1972.
Радок 20 ⟶ 21:
Вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў [[Мікола Равенскі|Міколы Равенскага]], [[Мікола Куліковіч|Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова)]], жыцьцё і дзейнасьць [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], распрацоўваў гісторыю перакладаў [[Біблія|Бібліі]] на беларускую мову, праблематыку гісторыі [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], Менску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьню. У канцы 1950-х паехаў з экспэдыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супрасьлі ды іншых мястэчках ён зьбіраў старажытныя беларускія царкоўныя сьпевы. У 1959 адшукаў у [[Кіеў|Кіеве]] Супрасьльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI стагодзьдзя рэлігійнага зьместу. Вынікі дасьледніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку «Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія» ў дзьвюх кнігах (1979—1991), «Беларускі духоўны сьпеўнік», навукова-папулярнае выданьне «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995»<ref>{{Спасылка | аўтар = Натальля Гардзіенка| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = травень 2007| url = http://www.bielarus.org/open.php?n=532&a=10| загаловак = Сьв. Памяці| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Беларус (ґазэта)|Беларус]]» №532| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў «Залатая Беларусь», а таксама даведнік пра [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны]] ў [[Лёндан]]е.
 
Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў («[[Божым шляхам (1947)|Божым шляхам]]», «Беларус»<!--ня ведаю, ці пра газэту, ці пра альманах вядзецца-->, «[[The Journal of Byelorussian Studies]]» і іншых). Выдаваў для ангельцаў часопіс пра беларускую культуру «The Byelorussian Cronicle», напісаў і выдаў па-ангельску даведнік «Мінск: Гістарычны даведнік» (1994)<ref>[http://tn.by/index.php?option=com_library&Itemid=33&task=view&book_id=79 Minsk: A Historical Guide, (and Short Administrative, Professional and Commercial Directory); Guy Picarda; Technalohija Publishers, Mensk & London; 1993, 1994; 250 pages. Call Number: DK507.924 .P522 1994.]</ref>. Сярод найбольш вядомых ягоных публікацыяў артыкулы пра гравюры [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ды пра [[Марк Шагал|Марка Шагала]] й [[Кабала|кабалу]].
 
Устанавіў у прыгарадзе Лёндану [[Тотэнхэм]]е месца, дзе знаходзілася Вольная славянская друкарня, заснаваная беларускім пісьменьнікам і мастаком [[Аляксандар Рыпінскі|Аляксандрам Рыпінскім]], адкрыў для беларусаў гісторыю друкара Яна Ліцьвіна. Удзельнік фэстываляў «[[Магутны Божа (фэст)|Магутны Божа]]» ў [[Магілёў|Магілеве]] і фэстывалю праваслаўнай музыкі ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] ў якасьці журы.