Тэрэза Голуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
'''Тэрэза Станіславаўна Голуб'''; (нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раёну Менскай вобласьці) – беларускі літаратуразнаўца, тэкстоляг, крытык, кандыдат філялягічных навук, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.
== Жыцьцяпіс==
НарадзіяасяНарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча Маляўскага і Руфіны Францаўны з роду Бібікавых. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). Зь лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. Зь верасьня 1974 г. у Менску: выхавальніца ў дзіцячым садзе.
 
У 1976 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На працягу 1981-1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лябарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам адзьдзелу выданьняў і тэксталёгіі.