Тушканчыкавыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Тушканчыкавыя | Выява = Dipus sagitta.jpg | Подпіс да выявы = Тушканчык (''Dipus sagitta'') — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda)...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:05, 6 ліпеня 2021

Тушканчыкавыя (Dipodidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 14 сучасныя роды і 38 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць пустельныя раёны Паўночной Афрыкі, крайняга паўднёвага ўсходу Эўропы, Заходняй, Цэнтральнай і Цэнтральна-Усходняй Азіі[2][3][4].

Тушканчыкавыя
Тушканчык (Dipus sagitta) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадMyomorpha
СямействаТушканчыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Dipodidae
Fischer de Waldheim, 1817

Маюць вельмі доўгія заднія канечнасьці (па меншай меры ў чатыры разы даўжэйшыя за пярэднія) і рухаюцца альбо скачучы, альбо хадзячы на задніх лапах; вельмі доўгі хвост дапамагае ўраўнаважацца. Часта наканечнік хвоста чорна-белы. Валасяны полаг мяккі, шаўкавісты і звычайна бледнага колеру[3][4].

Гняздуюцца ў складаных норах з бакавымі камэрамі для захоўваньня ежы. Актыўныя ўначы. Сілкуюцца вусякамі, насеньнем і сакавітай расьліннасьцю[3][4].

Сыстэматыка

Сямейства тушканчыкавыя (Dipodidae)

  • падсямейства Allactaginae
    • роды: Allactaga, Allactodipus, Orientallactaga, Pygeretmus, Scarturus
  • падсямейства Cardiocraniinae
    • роды: Cardiocranius, Salpingotus
  • падсямейства Dipodinae
    • роды: Dipus, Chimaerodipus, Eremodipus, Jaculus, Paradipus, Stylodipus
  • падсямейства Euchoreutinae
    • род Euchoreutes

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 06.07.2021 г.
  2. ^ Batsaikhan, N.; Avirmed, D.; Tinnin, D.; Tsytsulina, K. (2016) Dipus sagitta (анг.). The IUCN. Праверана 06.07.2021 г.
  3. ^ а б в Jansa, S.; Myers, P. (2000) Dipodidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.07.2021 г.
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 209–212. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)