Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Форум»

944 байты дададзена ,  3 месяцы таму
== Юліянскі vs Грыгарыянскі каляндар ==
Спадарства, а чаму ў нас у рубрыцы «Гэты дзень у гісторыі» падзеі прадстаўлены паводле [[Юліянскі каляндар|Юліянскага календару]], хоць з 1582 і да [[Падзелы Рэчы Паспалітай|Падзелаў Рэчы Паспалітае]] мы ўжо мелі [[Грыгарыянскі каляндар|Грыгарыянскі]]? З ru-wiki капіявалі?--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 17:35, 3 ліпеня 2021 (+03)
: Шчыра кажучы, ужо не памятаю, адкуль тады браў даты міжнародных падзеяў — мабыць, штосьці з ангельскай, штосьці з расейскай або ўкраінскай (беларускія браў з адмыcловага беларускага календара), аднак давялося стварыць шмат старонак за кароткі час і праверыць кожную падзею не было ўжо часу і сілаў. Вядома, варта удасканальваць гэты каляндар: [[Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/ліпень]] — усякае рэдагаваньне толькі вітаецца. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:37, 3 ліпеня 2021 (+03)
 
==Віківясна-2021==
Паводле [[Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2021/Сьпіс]], 12 удзельнікаў і 2 анаміныя карыстальнікі стварылі 554 артыкулы. Сярод іх 7 удзельнікаў стварылі 517 артыкулаў у рамках [[:m:Wikimedia CEE_Spring_2021/Rules#Belarus (classical)|мясцовага]] конкурсу з крыніцамі без машыннага перакладу пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, акром Беларусі: ''[[Удзельнік:Raviaka Ruslan]]'' — 306, ''[[Удзельнік:Dymitr]]'' — 171, Удзельнік:W — 22, [[Удзельнік:Renessaince]] — 13, [[Удзельнік:Lesnas ättling]] — 3, [[Удзельнік:Гарбацкі]] і [[Удзельнік:Melilac]] — па 1. Першыя 2 месцы за створаныя артыкулы — пераможныя. Таксама 7 удзельнікаў палепшылі 23 артыкулы. Сярод іх 3 удзельнікі палепшымі 11 артыкулаў у рамках мясцовага конкурсу: ''Удзельнік:Dymitr'' і ''Удзельнік:Renessaince'' — па 5, Удзельнік:Lesnas ättling — 1. Першае месца за палепшаныя артыкулы — пераможнае. Буду ўдзячны за ўдакланеньні ў падліку. Віншую пераможцаў і ўсіх удзельнікаў з [[Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень|2-м]] найлепшым вынікам паводле ліку напісаных артыкулаў за ўсе «[[Вікіпэдыя:Віківясна|Віківёсны]]» ад 2015 году.--[[Удзельнік:W]] 9:51, 2 чэрвеня 2021 (UTC+3)