Соневыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Соневыя | Выява = Siebenschlaefer.jpg | Подпіс да выявы = Соня-палчок (''Glis glis'') — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кля...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:24, 2 ліпеня 2021

Соневыя (Gliridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 9 сучасных родаў і 31 сучасны від[1]. Соневыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Эўропе і Азіі. Яны насяляюць ўмераныя, субтрапічныя і трапічныя лясы, а таксама хмызьнякі, саваны, берагі рэк і ручаёў, камяністыя агаленьня, сады і сельскагаспадарчыя тэрыторыі; адзіны від роду Selevinia жыве ў пустэльні. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга міяцэну Эўропы і Азіі[2][3].

Соневыя
Соня-палчок (Glis glis) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадВавёркападобныя (Sciuromorpha)
СямействаСоневыя
Бінамінальная намэнклятура
Gliridae
Muirhead, 1819

Даўжыня ад носа да хваста складае да 325 мм, у большасьці жывёл пухнаты хвост. Канечнасьці і пальцы (чатыры — на пярэдніх і пяць — на задніх лапах) кароткія, кіпцюры кароткія і вострыя. Валасяны полаг шчыльны і мяккі. Зубная формула: 1/1, 0/0, 0–1/0–1, 3/3 = 16 ці 20 зубоў[2][3].

Большасьць відаў жывуць на дрэвах, некаторыя — з'яўляюцца наземнымі. Прадстаўнікі сямейства ўсяедныя (ядуць арэхі, садавіну, бесхрыбетных, птушак і іх яйкі, а часам і грызуноў); від роду Selevinia галоўным чынам спажывае вусякоў і павукоў. Соневыя будуюць характэрныя шарападобныя гнёзды з расьлінных матэрыялаў на дрэвах, хмызьняках, камянях, нарах іншых жывёл, а часам нават у памяшканьнях чалавека. Гэта начныя і змрочныя жывёлы. Яны маюць вострыя зрок, слых, абаняньня і асязаньня. Ва ўмераных шыротах жывёлы ўпадаюць у сьпячку. Соневыя валодаюць унікальнай здольнасьцю аднаўляць хвост, калі яго выдаляе драпежнік[2][3].

Сыстэматыка

Сямейства соневыя (Gliridae)

  • падямейства Graphiurinae
    • род Graphiurus
  • падямейства Leithiinae
    • роды: Chaetocauda, Dryomys, Eliomys, Muscardinus, Myomimus, Selevinia, †Hypnomys, †Leithia
  • падямейства Glirinae
    • роды: Glirulus, Glis
  • падямейства †Bransatoglirinae
    • роды: †Bransatoglis, †Oligodyromys

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 02.07.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. Gliridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 02.07.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 204, 205. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)