Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Ручное скасаваньне Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 30:
Імя Васіля Цяпінскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамэнт маці 1563 году, працэс 1564 году зь Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпінскіх — Сьвіраны).
 
Датаваны 1578 годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненьні адносна яго паходжаньні. Няма зьвестак пра навуку Васіля Цяпінскага ў замежных унівэрсытэтах, што б бясспрэчна дало пэўныя падставы для больш дакладнага вызначэньня даты яго нараджэньня. Як сьведчаць знойдзеныя дакумэнты, у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў XVI стагодзьдзя бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо даволі сталага веку (тэстамэнт маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыцьўважаць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я — пачатку 40-х гадоў XVI стагодзьдзя. У 50-х гадах XVI стагодзьдзя ён самастойна браў удзел у судовых працэсах і ня быў малодшым сынам пад час складаньня тэстамэнту. У ім таксама згадваюцца яшчэ два сыны Матроны Мікалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.
 
=== Род Цяпінскіх ===