Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Назва: артаграфія
д →‎Назва: пунктуацыя
Радок 10:
Мовазнаўца і гісторык [[Алесь Жлутка]] на аснове аналізу формаў назвы Літва і сугучных [[Славянскія мовы|славянскіх]] уласных імёнаў, ужываных у гістарычных дакумэнтах, прыйшоў да высновы, што назва Літва паходзіць ад [[антрапонім]]у ''L'ut-o -a'' з каранёвай асновай ''l'ut'' (''lit-''), узятай ад аднакарэнных двух[[Аснова слова|асноўных]] антрапонімаў (''Luto-voj'', ''Luto-slav'', ''Luto-mir'') з значэньнем люты<ref>{{Літаратура/Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях|к}} С. 106.</ref>. Далей ад гэтага антрапоніму ўтварыўся [[тапонім]] ([[харонім]]) *''L'ut-ov-a'', які паводле пашыранай мадэлі, зафіксаванай у сугучных славянскіх тапонімах, перайшоў у форму ''*Lit(o)va'' (Літва). Праз пэўны час гэты тапонім набыў сэнс [[палітонім]]у з канфэсійным і этнічным напаўненьнем<ref name="Zlutka-107">{{Літаратура/Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях|к}} С. 107.</ref>.
 
Фактычна Алесь Жлутка ўдакладніў першае найбольш старажытнае тлумачэньне, выказанае яшчэ ў XIII ст. прускім храністам Хрысьціянам, паводле якога Літва як зямельнае ўладаньне атрымала назву ад імя аднаго з сваіх валадароў. Пазьней вэрсію, што гэтым валадаром быў легендарны прашчур вялікага заходнеславянскага племя [[люцічы|люцічаў]], падтрымаў і разьвіў мовазнаўца [[Язэп Лёсік]]. Пра паходжаньне назвы Літвы ад люцічаў выказаў думку яшчэ ў пачатку XX ст. Эрнст Гэніг, выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда. Пра тое ж выказаўся ў 1920-я гады [[Вацлаў Ластоўскі]]. Гісторык [[Павал Урбан]] сьледам за [[Вацлаў Пануцэвіч|Вацлавам Пануцэвічам]]<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 236—255, 291—294.</ref> падрабязна вытлумачыў паходжаньне ліцьвінаў (літвы, лютвы) ад часткі люцічаў<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 58—72.</ref>. Паводле гэтай вэрсіі, па доўгім змаганьні зь немцамі рэшта племя люцічаў, якое жыло паміж рэкамі [[Эльба|Лабай]] і [[Одэр|Одрай]] на паўночным усходзе цяперашняй [[Нямеччына|Нямеччыны]], дзеля паратунку ад паняволеньня і вынішчэньня перасялілася на ўсход<ref name="Arlou-2012-31">{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 31.</ref>. Гэтая ж вэрсія паходжаньня назвы Літва дэкляравалася ў час агульнага сходу студэнтаў-эмігрантаў у Парыжы ў 1949 годзе, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і летувіскіх студэнтаў. Яе выклад зьявіўся ў часопісе «Моладзь», які выходзіў у Парыжы ў 1948—1954 гадох. Сучасная беларуская мовазнаўца прафэсарка [[Раіса Казлова]] на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, таксама давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы ''*l'ut-'', што дазволіла ёй адзначыць: «''правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва... Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)''». Такім чынам, паводле меркаваньня дасьледніцы, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў<ref>Казлова Р. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд: У 2 т. Т. 2. — Гомель: ГДУ, 2002. С. 80—98.</ref><ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 22—27.</ref>.
 
Тым часам, паводле гісторыка [[Аляксандар Краўцэвіч|Аляксандра Краўцэвіча]], харонім Літва ёсьць вытворным ад назвы сярэднявечнага [[Балцкія мовы|балцкага]] племені (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басэйне правых прытокаў [[Нёман]]а, пераважна [[Вяльля|Вяльлі]]<ref name="Kraucevic-2013-10">{{Літаратура/Гісторыя ВКЛ (2013)|к}} С. 10.</ref>.
 
Выказваліся і іншыя меркаваньні пра паходжаньне назвы Літва. Яшчэ ў XV ст. [[Ян Длугаш]] зьвязваў яе з трансфармацыяй арыгінальнага [[Італьянская мова|італьянскага]] l'Italia — [[Італія]] — пад уплывам гаворак суседніх народаў. У такім жа легендарным рэчышчы беларускія летапісы XV—XVI стагодзьдзяў выводзілі гэтую назву ад зьліцьця двух [[Лацінская мова|лацінскіх]] словаў litus — 'бераг', tuba — 'труба'. Пазьней вытокі назвы Літва спрабавалі адшукаць у [[Балцкія мовы|балцкіх мовах]]: ад [[Летувіская мова|летувіскага]] lytus — 'дождж' або ад назваў рэк, якія нібы выводзяцца з гэтай асновы. Тым часам Алесь Жлутка паказвае на тое, што летувіскія вэрсіі непераканаўчыя і маюць шмат слабых бакоў. Сярод іншага, яны ігнаруюць велізарны анамастычны матэрыял з славянскіх тэрыторыяў і не бяруць пад увагу розныя формы назвы ў раньніх лацінскіх крыніцах з варыятыўнымі фармантамі і асновамі. Праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік, стала вылучэньне [[Артурас Дубоніс|Артурасам Дубонісам]] новай вэрсіі, дзе Літва супастаўляецца з назвай служылага [[Стан (сацыяльная група)|стану]] [[лейці|лейцяў]]. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і [[анамастыка|анамастыцы]] розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне<ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 19—20.</ref>.