Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→Сабор Пакрова Багародзіцы (Горадня): меркаваньне |
|||
Радок 3:
== [[Сабор Пакрова Багародзіцы (Горадня)]] ==
29 чэрвеня 2021 году стварыў артыкул памерам звыш 48 кілябайт на падставе 34 крыніцаў. 30 чэрвеня дапоўніў яго 7 вольнымі выявамі. Гэта найбольшы артыкул сярод адпаведных у іншых Вікіпэдыях, у тым ліку больш як 65 % перавышае памерам добры артыкул па-расейску. Артыкул зьмяшчае ўводзіны і 8 вольных выяваў, 9 разьдзелаў і падразьдзелаў, шаблён-картку і 8 катэгорыяў, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Што варта дапрацаваць для вылучэньня ў добрыя ([[Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў]])?--[[Удзельнік:W]] 10:03, 30 чэрвеня 2021 (UTC+3)
: Адзінае пажаданьне: варта неяк лепей паказаць той гістарычна-архітэктурны бок, што будучы, безумоўна, помнікам гісторыі, гэты будынак узводзіўся як царква Ўрадавага Сыноду Расейскай імпэрыі — [[Мураўёўкі|мураўёўка]] — дзеля расейскага вайсковага гарнізону ў Горадні (фактычна акупацыйнага). Адпаведна, стылістычна гэта прыклад эклектычнай архітэктуры Расейскай імпэрыі (расейскай [[Эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]]) з архітэктурнымі элемэнтамі, уласьцівымі дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы (паводле Анатоля Кулагіна, «Маскоўска-Яраслаўскі кірунак» мураўёвак). На жаль, пакуль падобныя рэчы ня будуць падкрэсьлівацца (чаго пэўныя нашыя дасьледнікі раней часам не рабілі, відаць, дзеля «паліткарэктнасьці», што выйшла з гэтага — [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам|усе ведаюць]]), на гістарычныя помнікі сакральнай беларускай архітэктуры (не кажучы ўжо пра новыя цэрквы) будуць ляпіць тыя ж цыбуліны з высокімі шатрамі, какошнікі і іншыя архітэктурныя атрыбуты «маскоўскага сьвету». --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 18:16, 30 чэрвеня 2021 (+03)
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня]]
|