Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 35:
Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гістарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных зьвязах.
 
[[Род]] Цяпінскіх робіцца вядомым у актах [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] толькі з XVI ст. як ''«кроўнародасны»'' (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII стагодзьдзі, займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, бралі ўдзел ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са зьвесткамі некаторых пазьнейшых гербоўнікаў, якія пры апісаньні генэалягічных каранёў знатных асобаў нярэдка прытрымліваліся легендарных вэрсіяў, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры [[Вітаўт|Вітаўце]] разам зь зямельнай маёмасьцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацьвярджаецца, але пэўныя падставы маюць месца. У 1547 годзе спадчынныя дакумэнты кіеўскага гараднічага Івана Рыгоравіча Слушкі зьнішчыліся пад час страшэннага пажару ў Менску. ПаЗ хадайніцтвепросьбы Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацьверджаньне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца й Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: ''«Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці»'' Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоўскіх. Аднак невядома, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы ''на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя й дзеда — «именье отчизное и дедизное»''. Але паводле гэтых зьвестак мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў роду Слушак і Цяпінскіх. Грыгоры Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца паводле іншых крыніцаў. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 году згадваецца ліст, засьведчаны слугамі новагародзкага ваяводы, у тым ліку Грыгорыем Амельянавічам Слушкам. ПаПаводле сваімсвайго сацыяльнымсацыяльнага становішчыстану Амельян, верагоднаімаверна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасьцю. 3 нашчадкаў двух ягоных сыноў адзіны род Слушак пачаў разьмяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозьвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 году згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводзтва Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.
 
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названыя ў попісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. МагчымаМажліва, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 службаў — у сярэдзіне XVI ст.).
 
Жонка Васіля Цяпінскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васіль Цяпінскі меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў [[Менскі павет|Менскім]], [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]], [[Віленскі павет|Віленскім]] паветах.
Радок 49:
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«…по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими… перед судом… з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзеці роднага брата Мікалая Цяпінскага (бацькі Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского…»''
 
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымі братамі ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ўжо ў сталым узросьцевеку. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпінскіх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцахзлых ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасьць ==