Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 56:
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзьнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
 
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпінскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим… встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васіль Цяпінскі зьмясьціў 210 глос (словаў-перакладаў), якія тлумачыліталкавалі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
 
Ягоны падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Эвангельля Цяпінскі пісаў, што з-запраз цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусьціць толькі пісаньні сьвятых Мацьвея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж]]ы 2 творы [[Сымон Будны|С. Буднага]]: «Катэхізіс» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізісу 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці.