Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 52:
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасьць ==
У 1570-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, патрэбная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — [[Эвангельле]], якое выйшла каля 1570 і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX стагодзьдзі ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васіля Цяпінскага. Кніга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлікімі спасылкамі на літаратурныя крыніцы. Уступ да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана ім жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васіль Цяпінскі абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвятога пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне аздобленае наборным арнамэнтам. ПрадмоваУступ да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваўуступаў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцюпалкасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і сьвецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучыні Айчыны.
 
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзьнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.