Сыктыўкар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2106576 удзельніка 92.10.222.64 (гутаркі)
Метка: Адмена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 66:
Гарадзкі транспарт гораду прадстаўлены [[аўтобус]]амі і прыватнымі перавозчыкамі. Паводле ґенэральнага пляну разьвіцьця гораду, у будучыні плянуецца адкрыцьцё тралейбусных лініяў, сыстэмы рэйкавых аўтобусаў, у мястэчку Сакалоўка будуецца новы аэрапорт.
 
Сыктыўкар — тупіковы пункт на чыгуначнай лініі [[Мікунь]] — Сыктыўкар. Паўночней за Мікунь чыгуначныя лініі цягнуцца да мяжы Комі з [[Архангельская вобласьць|Архангельскай вобласьцю]]. Паводле праекту «Белкомур» плянуецца<ref>[https://web.archive.org/web/20120620123029/http://www.belkomur.com/belkomur/1.php Аб праекце «Белкомур»]{{ref-ru}}</ref> будаўніцтва чыгуначнае лініі [[Архангельск]] — [[Кіраў (Кіраўская вобласьць)|Кіраў]]: канчатак лініі Мікунь — пасёлак Благоева (які зьяўляецца працягам лініі Сыктыўкар — Мікунь) плянуецца злучыць чыгуначным трактам з Архангельскам, у сваю чаргу ад Сыктыўкару плянуецца працяг чыгуначных шляхоў да Кіраву праз [[Комі-Пярмяцкая акруга|Комі-Пярмяцкую акругу]] і яе сталіцу [[Кудымкар]]. Такім чынам, чыгуначная лінія будзе працягнутая з абодвух бакоў.
 
Зараз чыгуначная сыстэма Сыктыўкару прадстаўляе зь сябе чыгуначны вакзал «Сыктыўкар», чыгуначную станцыю «Кайты», прамысловы чыгуначны вузел «Чоўю» і пасажырскую плятформу «Эжва».