Соф’я Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Сапега}} {{Асоба}} '''Соф’я Андрэеўна Сапега''' ({{ДН|10|2|1998}}, У...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:34, 22 чэрвеня 2021

Соф’я Андрэеўна Сапега (10 лютага 1998, Уладзівасток, Расея) — грамадзянка Расеі, студэнтка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, якая была затрыманая беларускімі ўладамі падчас захопу самалёту Boeing 737 у Менску 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам. Сапегу абвінавачваюць адразу па некалькім артыкулам, у тым ліку ў арганізацыя масавых хваляваньняў[3].

Соф’я Сапега
Дата нараджэньня 10 лютага 1998(1998-02-10)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак студэнт, палітычны вязень, юрыстка

Жыцьцяпіс

Яе бацькі - Андрэй Сапега і Ганна Дудзіч, сястра - сьпявачка Ева Стар. Ва ўзросьце васьмі гадоў Соф'я пераехала разам з маці ў Беларусь, у горад Пінск, але засталася грамадзянкай Расеі. У 2015 годзе яна скончыла школу ў Менску і паступіла ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні, дзе вучылася па спэцыяльнасьці «Эўрапейскае права і права Эўрапейскага зьвязу», пазьней праходзіла практыку на тэлеканале «Белсат». Напрыканцы 2020 году пачатку сустракацца з беларускім журналістам і палітычным актывістам Раманам Пратасевічам, заснавальнікам телеграм-каналу NEXTA, які быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Інцыдэнт

Соф’я Сапега ляцела 23 траўня 2021 году разам са сваім хлопцам Раманам Пратасевічам з адпачынку дадому. Самалёт Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня, нечакана пасадзілі ў Менску, абаіх маладых людзей затрымалі. Сапегу вінавацяць у дзеяньнях, якія яна нібыта зрабіла ў жніўні-верасьні 2020 году. Яна затрыманая на 2 месяцы.

Беларусь не аддасьць Сапегу Расеі, судзіць яе будуць у Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка[4]. Расейскі консул наведаў яе толькі аднойчы.

16 чэрвеня бацька Софʼі Сапегі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб літасьці да ягонай дачкі і папрасіў губэрнатара Прыморскага краю Расеі, куды зьбіраўся зь візытам Лукашэнка, арганізаваць сустрэчу зь ім. «Магчыма, мне ўдасца пераканаць яго памілаваць маю дачку», — сказаў Андрэй Сапега. «Не ламайце ёй лёс. Яна проста маленькая дзяўчынка, якая толькі пачынае жыць», — заклікаў ён[5].

Крыніцы