Служба вонкавай выведкі Расеі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
Радок 171:
На 1960 год у будове вонкавай выведкі дадаліся: управа апэратыўнай тэхнікі, служба інфармацыйна-аналітычнай працы. Таксама аддзел «Д» павысілі да службы актыўных мерапрыемстваў, а шыфраддзел — да шыфравальнай службы. Пазьней стварылі афрыканскі аддзел. Пасьля правалу амэрыканскай высадкі на Кубу ў красавіку 1961 году ў [[Заліў Сьвіней|заліве Сьвіней]] савецкая выведка паведаміла старшыні ўраду СССР [[Мікіта Хрушчоў|Мікіту Хрушчову]] пра падрыхтоўку паўторнай спробы. У выніку ўвесну 1962 году ў Маскве Хрушчоў перамовіў зь міністрам узброеных сілаў Кубы [[Рауль Кастра|Раулем Кастрам]] пра разьмяшчэньне балістычных ракетаў сярэдняй далёкасьці, што выклікала [[Кубінскі крызіс]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў 60-х гадах|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage09.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. На 1970 год лік аддзелаў вырас да 20, у тым ліку за кошт [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]. Цэнтральны апарат разьмясьцілі ў мікрараёне [[Ясенева (раён Масквы)|Ясенева]] ([[Чаромушкінскі раён]]). На пачатку лістапада 1975 году савецкія выведнікі перамовілі са старшынёй [[Народны рух за вызваленьне Анголы|Народнага руху за вызваленьне Анголы]] [[Агуштыньню Нэту]] наконт уварваньня з [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|Паўднёвай Афрыкі]] праз [[Намібія|Намібію]]. У выніку 10 лістапада ў [[Луанда|Луандзе]] самалётам высадзілі кубінскі [[батальён]], які ў баі пад [[Кіфандонга]] на рацэ [[Бэнгу]] разьбіў броне[[танк]]авую калёну ПАР. У выніку [[Грамадзянская вайна ў Анголе]] доўжылася да 2002 году<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў 70-х гадах|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage10.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>.
 
У 1984 годзе былы агент КДБ [[Юры Бязьменаў]], які ўцёк у 1970 годзе ў Канаду, выдаў у ЗША брашуру «Любоўны ліст Амэрыцы», у якой апісаў 4 ступені падрыўной дзейнасьці 1-й галоўнай ўправы КДБ за межамі СССР. Ён выкрыў, што «актыўныя мерапрыемствы» («[[псыхалягічная вайна]]») займалі 85 % часу, грошай і людзей КДБ. 20 ліпеня 1985 году начальнік Лёнданскай рэзыдэнтуры [[Алег Гардзіеўскі]] ўцёк з Масквы ў Лёндан праз савецка-фінскую мяжу. Гэта прывяло да паралюшу вонкавай выведкі ў Ангельшчыне. 30 кастрычніка 1985 году ў [[Бэйрут|Бэйруце]] (Лібан) вызвалілі 3-х савецкіх закладнікаў пасьля закліку кіраўніка [[Арганізацыя вызваленьня Палестыны|Арганізацыі вызваленьня Палестыны]] [[Ясір Арафат|Ясіра Арафата]], да якога зьвярнуліся савецкія выведнікі. У студзені 1986 году рэзыдэнтура ў [[Емэн]]е зладзіла вываз з [[Адэн]]у 8000 савецкіх і 2000 іншаземных грамадзянаў пасьля пачатку баёў у горадзе<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў 80-х гадах|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage11.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>.
 
=== Самастойная служба ===