Пагоня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д аздабленьне using AWB
Радок 94:
Асноўныя колеры Пагоні — [[Белы колер|белы]] і [[чырвоны колер|чырвоны]] — нацыянальныя колеры [[беларусы|беларусаў]], здабытак беларускай матэрыяльнай і духоўнай культуры<ref>{{Спасылка | аўтар = Снежана Инанец.| прозьвішча = Инанец| імя = Снежана| аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 11 лістапада 2020| url = https://news.tut.by/society/707492.html| копія = https://web.archive.org/web/20210116203513/https://news.tut.by/society/707492.html| дата копіі = 16 студзеня 2021| загаловак = Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные»| фармат = | назва праекту = Общество| выдавец = [[TUT.BY]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. З гэтых колераў нацыянальнага гербу, паводле правілаў [[геральдыка|геральдыкі]] і [[вэксілялёгія|вэксілялёгіі]], утварыўся беларускі нацыянальны [[бел-чырвона-белы сьцяг]]<ref name="ehb393"/>.
 
Кампазыцыя гербу не была аднолькавай: сьпярша вершнік глядзеў у левы (геральдычны) бок, але ад першае паловы XV стагодзьдзя, паводле правілаў эўрапейскай геральдыкі, ён павярнуўся ў правы бок. За часамі Вітаўта пашыралася выява на тарчы вершніка гербу [[Калюмны|Калюмнаў]]{{Зноска|Шаланда|2019|Шаланда А.|4}}. Першая выява Пагоні з шасьціканцовым [[крыж]]ам, ідэнтычным [[Крыж Эўфрасіньні Полацкай|крыжу Эўфрасіньні Полацкай]] — сьвятыні [[Полацкае княства|Полацкай зямлі]] — зьявілася на гербавай тарчы надмагільля вялікага князя літоўскага і караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]]<ref name="ehb392ehb-392"/>. Хоць пра вытокі гэтага крыжа (так званага «патрыяршага») і выказваліся вельмі супярэчлівыя думкі{{Заўвага|Напрыклад, беларускі геральдыст [[Аляксей Шаланда]] лічыць яго асабістым гербам Ягайлы пад назвай «[[Бойча]]»}}{{Зноска|Шаланда|2019|Шаланда А.|4}}, ён адназначна мае хрысьціянскае (бізантыйскае) паходжаньне. Тым часам тлумачэньне крыжа з Пагоні як сымбалю паганскага бога [[Ярыла|Ярылы]] трэба прызнаць ня толькі бяздовадным, але і сутнасна немагчымым{{Зноска|Nasievič|28 сакавіка 1995|Насевіч|старонкі = }}.
 
Увогуле, існавалі пяць варыянтаў<ref name="citou">{{Літаратура/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі (1999)|к}} С. 144.</ref> сярэднявечнай Пагоні:
Радок 103:
# Татарская Пагоня: у зялёным полі яздок, які адстрэльваецца з лука ў сваіх сьцігачоў.
 
Сучасная эталённая выява Пагоні, распрацаваная ў 1991 годзе адмысловай Камісіяй [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|парлямэнту Беларусі]], мае пэўныя адметнасьці. Найперш гэта белая тарча з залатым рознаканцовым «патрыяршым» крыжам. Такі няроўнаканцовы крыж паходзіць зь некалькіх гістарычных выяваў гербу (у тым ліку часоў [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітвы]] — пэрыяду росквіту Вялікага Княства Літоўскага) і асацыюецца з вобразам [[Эўфрасіньня Полацкая|Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай]], нябёснай заступніцы Беларусі. Тым часам зьмяшчэньне залатога на белым (мэталу на мэтале, а ня як звычайна, мэталу на эмалі), згодна з правіламі геральдыкі, ёсьць вынятковым і мусіць падкрэсьліваць асаблівую важнасьць гэтага сымбалю<ref name="Tryhubovic"/>.
 
<gallery caption="Варыянты Пагоні часоў Вялікага Княства Літоўскага" class="center" widths="150" heights="150">
Радок 129:
{{Цытата|А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне наричут '''Погоня'''.|[[Густынскі летапіс]]{{Заўвага|Густынская летопись // [[ПСРЛ]]. Т. 40. — СПб., 2003.}}}}
 
Пагоня ўпершыню зьяўляецца{{Зноска|Юргенсон|2003|Юргенсон|старонкі = }} на пячатцы «караля Літвы і Русі» [[Гедзімін]]а (1316—1341){{Зноска|Šałanda|2001|Шаланда|старонкі = }}. Выява гербу крыху адрозьнівалася ад звычайнай: коньнік трымае ў руцэ дзіду, а ня меч. Гэтая пячатка захоўваецца цяпер у гістарычным музэі [[Вільня|Вільні]]. Таксама выява Пагоні ёсьць на пячатцы полацкага князя [[Нарымонт|Глеба (Нарымонта)]], датаванай 1330 годам<ref name="ehb-392"/><ref name="citou-2010-99">{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 99.</ref><ref name="ehb392">[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Беларускія нацыянальныя сімвалы // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 392.</ref>. Была Пагоня і на пячатцы вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а, якой ён змацаваў дамову з польскім каралём Казімерам 1366 году (вакол Пагоні — [[старабеларуская мова|рускі]] надпіс)<ref>Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich // Ateneum Wilenskie. R. VII, Z. 3—4, 1930. S. 709—710.</ref>. На гэтым этапе гербавая пячаць вершніка ўвасабляла сабой сувэрэннага валадара — князя і магла мець пэўныя адрозныя элемэнты: апроч зазначанай вышэй дзіды замест мяча, [[цмок]]а пад капытамі каня і адсутнасьць [[Тарча (геральдыка)|тарчы]] ў вершніка{{Зноска|Шаланда|2019|Шаланда А.|4}}.
 
[[Файл:Pahonia. Пагоня (1720).jpg|міні|170пкс|Дзяржаўны герб ВКЛ. [[Картуш]], 1720-я гг.]]
Радок 137:
{{Цытата|Тежъ мы, господаръ, даемъ подъ геръбомъ того паньства нашого, великого князства литовъского, «'''Погонею'''» печать до кожъдого повету, на которой естъ написани около геръбу имя того повету. А тую печать писаръ земъский присяжный у себе самъ, а не хъто инъшый, ховати маеть, которою печатью и под тытуломъ нашымъ позвы мають быти печатованы и выдаваны. А иные никоторые листы, выписы и сознанья, кроме только самыхъ позвовъ, тою печатю не маеть быть печатованы.|АРТЫКУЛ 12 // [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году]]}}
 
У XV—XVIII стагодзьдзях Пагоню зьмяшчалі на брамах беларускіх местаў і замкаў<ref name="ehb392ehb-392"/>. Гэта знайшло адлюстраваньне ў мескай геральдыцы — сярод іншага, на [[Герб Магілёва|гербе Магілёва]].
 
Розныя вэрсіі Пагоні сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага — [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Менскае ваяводзтва|Менскага]], [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага]], [[Новагародзкае ваяводзтва|Новагародзкага]], [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага]], [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага]] і іншых (апроч [[Жамойць|Жамойці]]). Пры гэтым выявы Пагоні прыпадаюць толькі на [[этнічная тэрыторыя|этнічную тэрыторыю]] [[беларусы|беларусаў]], усе суседнія землі маюць іншыя гербы<ref>{{Літаратура/Наш сымбаль — Пагоня|к}} С. 25—26.</ref><ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 100.</ref>.
Радок 197:
 
[[Файл:Słucak, Pahonia. Слуцак, Пагоня (1920).jpg|значак|Сьцяг [[Слуцкі збройны чын|Першага Слуцкага палку стральцоў БНР]], 1920 г.]]
7 сьнежня 1917 году ў [[Менск]]у пад бел-чырвона-белымі сьцягамі<ref>{{Спасылка | аўтар = Ляшко М.| прозьвішча = Ляшко| імя = М.| аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 11 сьнежня 2017| url = https://nn.by/?c=ar&i=201664| копія = https://web.archive.org/web/20200505012642/https://nn.by/?c=ar&i=201664| дата копіі = 5 траўня 2020| загаловак = На АНТ расказалі пра Першы Усебеларускі з’езд, але абрэзалі бела-чырвона-белы сцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref> і гербам Пагоняй распачаў сваю працу [[Першы Ўсебеларускі зьезд]] — найважнейшы дзяржаватворчы форум ў найноўшай гісторыі Беларусі, у час якога 1872 дэлегаты ад усіх беларускіх земляў выказаліся за неабходнасьць вольнага дзяржаўнага самавызначэньня краіны{{Зноска|Lalkoŭ|2002|Лялькоў|98—112}}. Паводле ўспамінаў [[Кастусь Езавітаў|Кастуся Езавітава]], ''«Адкрыцьцё Першага Ўсебеларускага кангрэсу было дужа ўрачыстае. Пры дзьвярах будынка стаяла варта Першага Менскага беларускага палку, сцэна была ўпрыгожана нацыянальнымі сьцягамі і гербам Пагоняй»''<ref name="50 faktau">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/article/25155772.html| загаловак = 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.svaboda.org/ [Радыё свабодаСвабода]]| дата = 16 студзеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
[[Файл:Diplomatic mission of BNR.jpg|значак|Шыльда [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР]], 1921 г.]]
Радок 214:
[[Файл:Belarusian Passport (cover).jpg|міні|[[Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь|Пашпарт грамадзяніна Беларусі]] ўзору 1993—1996 гг.]]
 
Па вайне ў [[СССР]] працягвала дзейнічаць фактычная забарона на беларускую нацыянальную сымболіку. 25 сакавіка 1946 году дзеля цырымоніі прыняцьця прысягі сяброў [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюзу беларускіх патрыётаў]] на вернасьць [[Беларусь|Беларусі]] дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху [[Алеся Фурс]] намалявала Пагоню, за што савецкія ўлады выраклі яе да 25 гадоў [[ГУЛАГ|савецкіх канцэнтрацыйных лягераў]]. У 1960—1970-я гады гістарычную нацыянальную сымболіку выкарыстоўвалі інтэлектуалы-гуманітары [[Акадэмічны асяродак|Акадэмічнага асяродку]], разгромленага [[КГБ]] у 1974—1975 гадох, і мастакі-дысыдэнты з творчага кола [[На Паддашку]], якія ў 1980 годзе падрыхтавалі і пашырылі паштоўкі і плякат з выявамі Пагоні (адну з гэтых паштовак аўтарства [[Яўген Кулік|Яўгена Куліка]] перавыдалі за мяжой, што стала маніфэстацыяй сьвету беларускага нацыянальна-вызвольнага руху{{Зноска|Lalkoŭ|2002|Лялькоў|98—112}}). Тым часам беларускую нацыянальную сымболіку, у тым ліку і Пагоню, актыўна выкарыстоўвала [[Беларуская дыяспара|беларуская дыяспара]] па-за межамі СССР.
 
З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР выкарыстаньне нацыянальнай гістарычнай сымболікі ў Беларусі пачало набываць масавы характар{{Зноска|Lalkoŭ|2002|Лялькоў|98—112}}. Гэтаму спрыялі моладзевыя нефармальныя гістарычна-культурныя аб’яднаньні і клюбы («[[Талака (таварыства)|Талака]]», «Паходня», «Узгор’е» і іншых), [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускі Народны Фронт]] і іншыя партыі дэмакратычнага кірунку. А напярэдадні распаду СССР герб Пагоня разам зь бел-чырвона-белым сьцягам сталі сымбалямі нацыянальнага адраджэньня Беларусі{{Зноска|Lalkoŭ|2002|Лялькоў|98—112}}. Тым часам савецкія ўлады працягвалі перасьлед беларусаў (асабліва ў правінцыі) за выкарыстаньне нацыянальных гербу і сьцяга{{Зноска|Lalkoŭ|2002|Лялькоў|98—112}}.
 
Вяртаньне ў масавую сьвядомасьць жыхароў Беларусі гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга як нацыянальных сымбаляў беларусаў адбылося ў 1990 годзе разам з прыняцьцем [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі|Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце]]. Тады ж Міністэрства сувязі выдала мільённым накладам паштовы канвэрт з выявай Пагоні на фоне бел-чырвона-белага сьцяга, а кіраўнік [[Беларускі экзархат|Беларускага экзархату]] ўрачыста асьвяціў беларускі нацыянальны сьцяг у [[Полацак|Полацку]]<ref name="Kupava">{{артыкул|аўтар = Скобла М.|загаловак = Мікола Купава: «Бел-чырвона-белы сцяг непадсудны, гэта прызнаны народам нацыянальны сімвал»|арыгінал = |спасылка = https://www.nv-online.info/2021/02/02/mikola-kupava-bel-chyrvona-bely-scjag-nepadsudny-gjeta-pryznany-narodam-nacyjanalny-simval.html|архіўная спасылка = https://web.archive.org/web/20210223194338/https://www.nv-online.info/2021/02/02/mikola-kupava-bel-chyrvona-bely-scjag-nepadsudny-gjeta-pryznany-narodam-nacyjanalny-simval.html|аўтар выданьня = |выданьне = [[Народная Воля]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 2 лютага 2021|выпуск = |том = |нумар = 8|старонкі = 2|isbn = }}</ref>. У 1991 годзе пад беларускай нацыянальнай сымболікай прайшлі красавіцкія і травенскія [[страйк]]і працоўных Беларусі, якія адыгралі важную ролю ў крушэньні [[таталітарызм]]у ў краіне<ref name="ehb393"/>. А 19 верасьня 1991 году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Беларусі стаў старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сьцягам Беларусі — бел-чырвона-белы сьцяг<ref name="ehb393"/>. У заканадаўчым актах аб Дзяржаўнай сымболіцы Беларусі зазначалася, што герб Пагоня ''адлюстроўвае гістарычны шлях беларускага народа, шматвекавое існаваньне і разьвіцьцё яго дзяржаўнасьці''{{Зноска|Шаланда|2019|Шаланда А.|6}}. Распрацоўкай эталёнаў дзяржаўнай сымболікі займалася адмысловая Камісія пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету, у якую ўвайшло больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнэры, мастацтвазнаўцы (кіраўнік — дэпутат [[Алег Трусаў]])<ref name="50 faktau">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/article/25155772.html| загаловак = 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.svaboda.org/ Радыё свабода]| дата = 16 студзеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Неўзабаве герб Пагоню ўпершыню ўзьнялі як сымбаль незалежнай Беларусі над усімі прадстаўніцтвамі краіны за мяжой, а ў 1994 годзе каманда Беларусі ўпершыню выступіла пад нацыянальнымі сымбалямі на [[Зімовыя Алімпійскія гульні 1994 году|Алімпійскіх гульнях]]{{Зноска|Рудак|22—29 жніўня 2020|Рудак А.}}. 20 ліпеня 1994 году пад Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].
 
У лютым 1995 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум, што стала сьведчаньнем аднаўленьня [[Русіфікацыя Беларусі|палітыкі русіфікацыі]] з мэтай атрымаць падтрымку і грошы [[Расея|Расеі]]<ref name="NN-2020">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 22 лістапада 2020| url = https://nn.by/?c=ar&i=262559| копія = https://web.archive.org/web/20201121225512/https://nashaniva.by/?c=ar&i=262559| дата копіі = 21 лістапада 2020| загаловак = Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ| фармат = | назва праекту = Гісторыя| выдавец = [[Наша Ніва]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Зьмяненьне нацыянальнай гістарычнай сымболікі Беларусі разьлічвалася як мэтанакіраваны ударўдар па галоўных палітычных апанэнтах ([[Апазыцыя БНФ]]) і мусіла ўмацаваць яго асабістую ўладу<ref name="Marcinovic">{{Спасылка | аўтар = Мартинович Д.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 14.05.2020| url = https://news.tut.by/culture/684354.html| копія = https://web.archive.org/web/20200622200046/https://news.tut.by/culture/684354.html| дата копіі = 22 чэрвеня 2020| загаловак = Без исторической символики, но с русским языком. Как 25 лет назад в Беларуси прошел референдум| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[TUT.BY]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. На думку гісторыка [[Алег Трусаў|Алега Трусава]], дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, ініцыятыва рэфэрэндуму негалосна ішла ад саміх уладаў Расеі<ref name="Naviny.by">{{Спасылка | аўтар = Гуштын А.| прозьвішча = Гуштын| імя = Адар’я| аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 14.05.2015| url = https://naviny.online/rubrics/society/2015/05/14/ic_articles_116_188882| копія = https://web.archive.org/web/20210304195235/https://naviny.online/rubrics/society/2015/05/14/ic_articles_116_188882| дата копіі = 4 сакавіка 2021| загаловак = Рэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Naviny.by]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>, якія імкнуліся рэанімаваць [[Імпэрыялізм|імпэрскую ідэю]]<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 10.</ref>. Таксама выказвалася меркаваньне, што правядзеньне рэфэрэндуму абумовіла жаданьне Лукашэнкі набыць папулярнасьць у Расеі з наступнай мэтай стаць прэзыдэнтам Расеі<ref>Олегов А. Лукашенко метит в президенты России // Огонёк. № 43, 27 октября 1996. С. 9.</ref>. Паводле дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня [[Сяргей Навумчык|Сяргея Навумчыка]], падобны плян агучваў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі [[Леанід Сініцын]], [[Расейцы|расеец]] паводле нацыянальнасьці і прыхільнік далучэньня Беларусі да Расеі<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 24.</ref>, які меў імаверныя зьвязкі з расейскімі спэцслужбамі<ref name="Navumcyk_18.04.2014">{{Спасылка | аўтар = Навумчык С.| прозьвішча = Навумчык| імя = Сяргей| аўтарlink = Сяргей Навумчык| суаўтары = | дата публікацыі = 18 красавіка 2014| url = https://www.svaboda.org/a/25354832.html| копія = https://web.archive.org/web/20201127203055/https://www.svaboda.org/a/25354832.html| дата копіі = 27 лістапада 2020| загаловак = «Маўр» Лукашэнкі, або той, хто зьмяніў герб і сьцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref> і быў фігурантам дакладу дэпутата [[Сяргей Антончык|Сяргея Антончыка]] пра карупцыю ў атачэньні Лукашэнкі<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 127.</ref><ref>{{Спасылка | аўтар = Соўсь Г.| прозьвішча = Соўсь| імя = Г.| аўтарlink = Ганна Соўсь| суаўтары = | дата публікацыі = 12 кастрычніка 2019| url = https://www.svaboda.org/a/30211729.html| копія = https://web.archive.org/web/20210127201433/https://www.svaboda.org/a/30211729.html| дата копіі = 27 студзеня 2021| загаловак = Антончык пра антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі, фатальную памылку Ганчара і «звышцынізм» апазыцыі| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Ён жа, паводле неаднаразовых уласных прызнаньняў<ref name="Marcinovic"/><ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 65.</ref><ref name="Marcinovic"/><ref>{{Спасылка | аўтар = Толкачева Е.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 12.05.2019| url = https://news.tut.by/economics/637111.html| копія = https://web.archive.org/web/20200412135326/https://news.tut.by/economics/637111.html| дата копіі = 12 красавіка 2020| загаловак = «Сел и нарисовал». Как в 1995 году БЧБ-флаг сменили на красно-зеленый, а «Пагоню» — на герб БССР| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[TUT.BY]]| дата доступу = 19 чэрвеня 2021 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, стварыў прапанаваныя на рэфэрэндум сымбалі, за аснову якіх узяў [[Сьцяг Беларускай ССР|сьцяг]] і [[герб Беларускай ССР|герб]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Як Сініцын апавядаў беларускаму дэпутату [[Валянцін Голубеў|Валянціну Голубеву]]<ref name="Navumcyk_18.04.2014"/>:
{{Цытата|Справа ж не ў [[Геральдыка|геральдыцы]]. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным — у камбінацыі зь некалькіх удараў.}}