Пагоня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Rescuing 24 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 30:
}}
 
'''Пагоня''' — герб [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref>[[Аляксей Шаланда|Шаланда А.]] Пагоня // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 382.</ref>, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня [[Вітаўт Вялікі|Вітаўта Вялікага]]<ref name="nasievic">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] [https://web.archive.org/web/20210503152042/https://vln.by/node/48 Сімвал Вялікага княства] // [[Чырвоная Змена]]. № 33 (13891), 28 сакавіка 1995 г.</ref>. Традыцыйны [[Нацыянальная сымболіка|нацыянальны герб]] [[беларусы|беларусаў]], што ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны<ref name="ehb-391">[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Беларускія нацыянальныя сімвалы // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 391.</ref><ref>{{Літаратура/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы|2к}} С. 31.</ref>. Дзяржаўны герб [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] і [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай [[Тарча (геральдыка)|тарчы]]. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную альбо сінюю [[Тарча (дасьпехі)|тарчу]] з залатым [[Крыж#Патрыяршы|шасьціканцовым крыжам]]. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж (у розныя часы яна мяняла свой колер зь сіняга да залаціста-жоўтага<ref name="Razauskas">{{Кніга
|аўтар = Разаўскас Д.
|частка = Белы Вершнік з узнятым мячом на чырвоным фоне. Сімволіка герба Вялікага княства Літоўскага
Радок 49:
}}</ref>). З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца [[Бел-чырвона-белы сьцяг|беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг]]<ref>{{Літаратура/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы|2к}} С. 342, 346.</ref>.
 
14 траўня 2007 году [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|афіцыйны ўрад Беларусі]] надаў гербу Пагоні [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці]]<ref>[https://web.archive.org/web/20201130173053/https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=C20700578 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»]</ref>. З 10 красавіка 1990 году варыянт Пагоні («[[Герб Летувы|Віціс]]») — дзяржаўны герб [[Летува|Летувы]].
 
== Паходжаньне ==
[[Файл:Jagajła, Pahonia. Ягайла, Пагоня (K. Kielisiński, 1841).jpg|міні|170пкс|Пагоня XV ст. з надмагільля [[Ягайла|Ягайлы]]{{Заўвага|адна з найстаражытнейшых выяваў, найбольш выразны і каштоўны выяўленчы аўтэнтык эпохі<ref name="Tryhubovic">Трыгубовіч В. [https://web.archive.org/web/20101024143125/http://pahonia-plakat.narod.ru/stvarennie_suczasnaj_pahoni.htm Сьцяг і герб] // Мастацтва. № 8, 1992.</ref>}}]]
 
На ўзьнікненьне гербу Пагоні і замацаваньне яго на старажытных землях [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ўплывала некалькі чыньнікаў, кожны зь якіх паасобку ня быў вызначальным<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 98.</ref>:
Радок 143:
Розныя вэрсіі Пагоні сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага — [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Менскае ваяводзтва|Менскага]], [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага]], [[Новагародзкае ваяводзтва|Новагародзкага]], [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага]], [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага]] і іншых (апроч [[Жамойць|Жамойці]]). Пры гэтым выявы Пагоні прыпадаюць толькі на [[этнічная тэрыторыя|этнічную тэрыторыю]] [[беларусы|беларусаў]], усе суседнія землі маюць іншыя гербы<ref>{{Літаратура/Наш сымбаль — Пагоня|к}} С. 25—26.</ref><ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 100.</ref>.
 
Зь мінімальнымі стылістычнымі зьменамі Пагоня была дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага і часткай гербу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]] да 1795 году, калі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]]. Такім чынам, на працягу больш за 500 гадоў усе этнічна беларускія землі жылі «пад знакам Пагоні», а продкі сучасных беларусаў проста ня ведалі іншай дзяржаўнай эмблемы<ref name="Lalkou">[[Ігар Лялькоў|Лялькоў I.]] [https://web.archive.org/web/20131110120702/http://pahonia-plakat.narod.ru/bielaruskaja_simvolika.htm Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан] // [[ARCHE Пачатак]]. № 1 (21), 2002. С. 98—112.</ref>.
 
<gallery caption="Гербы [[Вялікае Княства Літоўскае#Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел|ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага]], 1720-я гады" class="center" widths=150 heights=150>
Радок 200:
[[Файл:Udzielniki Biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|значак|Удзельнікі [[Беларуская канфэрэнцыя (1918)|Беларускай канфэрэнцыі 1918 году]]]]
 
У гэты ж час зьявіўся эскіз беларускага нацыянальнага [[Бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага сьцяга]], створаны [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі|Клаўдзіем Дуж-Душэўскім]]<ref name="latysonak">[[Алег Латышонак|Латышонак А.]] [https://web.archive.org/web/20201125114031/https://news.arche.by/by/page/science/historya-navuka/1530 Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі] // Жаўнеры БНР. — Беласток — Вільня, 2009.</ref>, які прытрымліваўся геральдычнага прынцыпу пераносу колераў гербу на сьцяг і засьведчыў повязь бел-чырвона-белага сьцяга з Пагоняй: «''Беларусы ''[даўней]'' лічылі сваім дзяржаўным сьцягам белую Пагоню на чырвоным полі''»<ref>Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк. — Менск: Энцыклапедыкс, 2001. С. 272.</ref>.
 
[[Файл:Słucak, Pahonia. Слуцак, Пагоня (1920).jpg|значак|Сьцяг [[Слуцкі збройны чын|Першага Слуцкага палку стральцоў БНР]], 1920 г.]]
 
7 сьнежня 1917 году ў [[Менск]]у пад бел-чырвона-белымі сьцягамі<ref>Ляшко М. [https://web.archive.org/web/20200505012642/https://nn.by/?c=ar&i=201664 На АНТ расказалі пра Першы Усебеларускі з’езд, але абрэзалі бела-чырвона-белы сцяг], [[Наша Ніва]], 11 сьнежня 2017 г.</ref> і гербам Пагоняй распачаў сваю працу [[Першы Ўсебеларускі зьезд]] — найважнейшы дзяржаватворчы форум ў найноўшай гісторыі Беларусі, у час якога 1872 дэлегаты ад усіх беларускіх земляў выказаліся за неабходнасьць вольнага дзяржаўнага самавызначэньня краіны<ref name="Lalkou"/>. Паводле ўспамінаў [[Кастусь Езавітаў|Кастуся Езавітава]], ''«Адкрыцьцё Першага Ўсебеларускага кангрэсу было дужа ўрачыстае. Пры дзьвярах будынка стаяла варта Першага Менскага беларускага палку, сцэна была ўпрыгожана нацыянальнымі сьцягамі і гербам Пагоняй»''<ref name="50 faktau">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/article/25155772.html| загаловак = 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.svaboda.org/ Радыё свабода]| дата = 16 студзеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
[[Файл:Diplomatic mission of BNR.jpg|значак|Шыльда [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР]], 1921 г.]]
Радок 213:
[[Файл:Жаўнеры Беларускага асобнага батальёна са сцягам.jpg|значак|Жаўнеры Беларускага асобнага батальёну зь сьцягам, да 1923 г.]]
 
У 1920 годзе [[летувісы]] ўзялі за герб уласнай незалежнай дзяржавы варыянт гербу Вялікага Княства Літоўскага замест свайго гістарычнага гербу «[[Мядзведзь (герб)|Мядзведзя]]». Каб не выкарыстоўваць беларускай гістарычнай назвы Пагоня, яшчэ ў 1845 годзе летувіская эліта (а менавіта [[Сыманас Даўкантас]]) прыдумала новае слова — «[[Герб Летувы|Віціс]]», якім з 1884 году пачала называць герб Вялікага Княства Літоўскага<ref>[[Аляксандар Краўцэвіч|Краўцэвіч А.]] Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // {{Літаратура/100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі|к}} С. 54.</ref>. Такім чынам, прысваеньне літоўскага гербу мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Летувіскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім. Аднак у 1920—1930-я гады шмат якія дзяржаўныя дзеячы Летувы паказвалі на неадпаведнасьць гэтага гербу менавіта летувіскай гістарычнай традыцыі. У 1935 годзе прэм’ер-міністар Летувіскай Рэспублікі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёзас Тубаліс||lt|Juozas Tūbelis}} афіцыйна прызнаў не-летувіскае паходжаньне Пагоні і паведаміў пра тое, што ідзе праца над стварэньнем новага дзяржаўнага гербу. З усяго відаць, гэтую працу спынілі падзеі 1939—1940 гадоў<ref name="citou155">{{Літаратура/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі (1999)|к}} С. 155.</ref><ref>Скобла М. [https://web.archive.org/web/20110811153426/http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=872644 Анатоль Цітоў: «Гербу „Пагоня“ — 730 гадоў»], [[Радыё Свабода]], 31 студзеня 2008 г.</ref><ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 373.</ref>.
 
[[Файл:Mir, Bieł-čyrvona-bieły ściah-Pahonia. Мір, Бел-чырвона-белы сьцяг-Пагоня (1930).jpg|значак|Сябры гуртка [[Таварыства беларускай школы]] ў [[Мір (Гарадзенская вобласьць)|Міры]], 1930 г.]]
Радок 228:
З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР выкарыстаньне нацыянальнай гістарычнай сымболікі ў Беларусі пачало набываць масавы характар<ref name="Lalkou"/>. Гэтаму спрыялі моладзевыя нефармальныя гістарычна-культурныя аб’яднаньні і клюбы («[[Талака (таварыства)|Талака]]», «Паходня», «Узгор’е» і іншых), [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускі Народны Фронт]] і іншыя партыі дэмакратычнага кірунку. А напярэдадні распаду СССР герб Пагоня разам зь бел-чырвона-белым сьцягам сталі сымбалямі нацыянальнага адраджэньня Беларусі<ref name="Lalkou"/>. Тым часам савецкія ўлады працягвалі перасьлед беларусаў (асабліва ў правінцыі) за выкарыстаньне нацыянальных гербу і сьцяга<ref name="Lalkou"/>.
 
Вяртаньне ў масавую сьвядомасьць жыхароў Беларусі гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга як нацыянальных сымбаляў беларусаў адбылося ў 1990 годзе разам з прыняцьцем [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі|Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце]]. Тады ж Міністэрства сувязі выдала мільённым накладам паштовы канвэрт з выявай Пагоні на фоне бел-чырвона-белага сьцяга, а кіраўнік [[Беларускі экзархат|Беларускага экзархату]] ўрачыста асьвяціў беларускі нацыянальны сьцяг у [[Полацак|Полацку]]<ref name="Kupava">Скобла М. [https://web.archive.org/web/20210619051313/https://www.nv-online.info/2021/02/02/mikola-kupava-bel-chyrvona-bely-scjag-nepadsudny-gjeta-pryznany-narodam-nacyjanalny-simval.html?fbclid=IwAR3PJ7j1iWHQqDufbo31UJG9OeYtIQFoAUTCP5nkSCnRLnv_a1_OOBVWmys Мікола Купава: «Бел-чырвона-белы сцяг непадсудны, гэта прызнаны народам нацыянальны сімвал»] // [[Народная Воля]]. № 8, 2 лютага 2021. С. 2.</ref>. У 1991 годзе пад беларускай нацыянальнай сымболікай прайшлі красавіцкія і травенскія [[страйк]]і працоўных Беларусі, якія адыгралі важную ролю ў крушэньні [[таталітарызм]]у ў краіне<ref name="ehb393"/>. А 19 верасьня 1991 году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Беларусі стаў старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сьцягам Беларусі — бел-чырвона-белы сьцяг<ref name="ehb393"/>. У заканадаўчым актах аб Дзяржаўнай сымболіцы Беларусі зазначалася, што герб Пагоня ''адлюстроўвае гістарычны шлях беларускага народа, шматвекавое існаваньне і разьвіцьцё яго дзяржаўнасьці''<ref name="salanda-2019-6"/>. Распрацоўкай эталёнаў дзяржаўнай сымболікі займалася адмысловая Камісія пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету, у якую ўвайшло больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнэры, мастацтвазнаўцы (кіраўнік — дэпутат [[Алег Трусаў]])<ref name="50 faktau">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/article/25155772.html| загаловак = 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.svaboda.org/ Радыё свабода]| дата = 16 студзеня 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Неўзабаве герб Пагоню ўпершыню ўзьнялі як сымбаль незалежнай Беларусі над усімі прадстаўніцтвамі краіны за мяжой, а ў 1994 годзе каманда Беларусі ўпершыню выступіла пад нацыянальнымі сымбалямі на [[Зімовыя Алімпійскія гульні 1994 году|Алімпійскіх гульнях]]<ref name="kultura">Рудак А. [https://web.archive.org/web/20210121235356/https://budzma.by/news/minu-shchyna-i-suchasnasts-gistarychnay-simvoliki.html Мінуўшчына і сучаснасць гістарычнай сімволікі] // [[Культура (газэта)|Культура]]. № 34 (1473), 22—29 жніўня 2020 г.</ref>. 20 ліпеня 1994 году пад Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].
 
У лютым 1995 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум, што стала сьведчаньнем аднаўленьня [[Русіфікацыя Беларусі|палітыкі русіфікацыі]] з мэтай атрымаць падтрымку і грошы [[Расея|Расеі]]<ref name="NN-2020">[https://web.archive.org/web/20201121225512/https://nashaniva.by/?c=ar&i=262559 Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ], [[Наша Ніва]], 22 лістапада 2020 г.</ref>. Зьмяненьне нацыянальнай гістарычнай сымболікі Беларусі разьлічвалася як мэтанакіраваны удар па галоўных палітычных апанэнтах ([[Апазыцыя БНФ]]) і мусіла ўмацаваць яго асабістую ўладу<ref name="Marcinovic">Мартинович Д. [https://web.archive.org/web/20200622200046/https://news.tut.by/culture/684354.html Без исторической символики, но с русским языком. Как 25 лет назад в Беларуси прошел референдум], [[TUT.BY]], 14.05.2020 г.</ref>. На думку гісторыка [[Алег Трусаў|Алега Трусава]], дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, ініцыятыва рэфэрэндуму негалосна ішла ад саміх уладаў Расеі<ref name="Naviny.by">Гуштын А. [https://web.archive.org/web/20210124153750/https://naviny.by/rubrics/society/2015/05/14/ic_articles_116_188882 Рэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы], [[Naviny.by]], 14.05.2015 г.</ref>, якія імкнуліся рэанімаваць [[Імпэрыялізм|імпэрскую ідэю]]<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 10.</ref>. Таксама выказвалася меркаваньне, што правядзеньне рэфэрэндуму абумовіла жаданьне Лукашэнкі набыць папулярнасьць у Расеі з наступнай мэтай стаць прэзыдэнтам Расеі<ref>Олегов А. Лукашенко метит в президенты России // Огонёк. № 43, 27 октября 1996. С. 9.</ref>. Паводле дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня [[Сяргей Навумчык|Сяргея Навумчыка]], падобны плян агучваў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі [[Леанід Сініцын]], [[Расейцы|расеец]] паводле нацыянальнасьці і прыхільнік далучэньня Беларусі да Расеі<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 24.</ref>, які меў імаверныя зьвязкі з расейскімі спэцслужбамі<ref name="Navumcyk_18.04.2014">[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://web.archive.org/web/20201127203055/https://www.svaboda.org/a/25354832.html «Маўр» Лукашэнкі, або той, хто зьмяніў герб і сьцяг], [[Радыё Свабода]], 18 красавіка 2014 г.</ref> і быў фігурантам дакладу дэпутата [[Сяргей Антончык|Сяргея Антончыка]] пра карупцыю ў атачэньні Лукашэнкі<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 127.</ref><ref>Соўсь Г. [https://web.archive.org/web/20210127201433/https://www.svaboda.org/a/30211729.html Антончык пра антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі, фатальную памылку Ганчара і «звышцынізм» апазыцыі], [[Радыё Свабода]], 12 кастрычніка 2019 г.</ref>. Ён жа, паводле неаднаразовых уласных прызнаньняў<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 65.</ref><ref name="Marcinovic"/><ref>Толкачева Е. [https://web.archive.org/web/20200412135326/https://news.tut.by/economics/637111.html «Сел и нарисовал». Как в 1995 году БЧБ-флаг сменили на красно-зеленый, а «Пагоню» — на герб БССР], [[TUT.BY]], 12.05.2019 г.</ref>, стварыў прапанаваныя на рэфэрэндум сымбалі, за аснову якіх узяў [[Сьцяг Беларускай ССР|сьцяг]] і [[герб Беларускай ССР|герб]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Як Сініцын апавядаў беларускаму дэпутату [[Валянцін Голубеў|Валянціну Голубеву]]<ref name="Navumcyk_18.04.2014"/>:
{{Цытата|Справа ж не ў [[Геральдыка|геральдыцы]]. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным — у камбінацыі зь некалькіх удараў.}}
 
Паводле сьведчаньня Сініцына, праца над новай сымболікай вялася з 21 сакавіка, пры гэтым дэпутаты атрымалі эскізы сьцяга і гербу ўжо 23 сакавіка. Як мяркуе Сяргей Навумчык, хуткае (за два дні) стварэньне прапанаванай Лукашэнкам сымболікі сьведчыла пра тое, што галоўнай мэтай рэфэрэндуму было ня столькі ўвядзеньне нейкай канкрэтнай сымболікі (якая разглядалася як часовая — да ліквідацыі незалежнасьці Беларусі), колькі зьнішчэньне дзяржаўнага статусу бел-чырвона-белага сьцяга і Пагоні<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 66.</ref>.
 
Праведзены 14 траўня 1995 году [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндум]] супярэчыў [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]] і заканадаўству Беларусі, адзначаўся парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня<ref name="Navumcyk">[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://web.archive.org/web/20210126205154/https://www.svaboda.org/a/27734568.html Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным], [[Радыё Свабода]], 12 траўня 2019 г.</ref>. Яму папярэднічала [[Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)|зьбіцьцё дэпутатаў у будынку парлямэнту]], якое выявілася сілавой дэманстрацыяй усталяваньня [[Рэжым Лукашэнкі|аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі]].
 
7 чэрвеня 1995 году Лукашэнка выдаў указы № 213 «Аб зацьверджаньні эталёну Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь і Палажэньня аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь»<ref>[https://web.archive.org/web/20210117194500/http://www.levonevski.net/pravo/razdel1/num2/1d2088.html Об утверждении эталона Государственного герба Республики Беларусь и Положения о Государственном гербе Республики Беларусь]</ref> і № 214 «Аб зацьверджаньні Палажэньня аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь»<ref>[https://web.archive.org/web/20190426190409/https://geraldika.ru/symbols/9223 Об утверждении Положения о Государственном флаге Республики Беларусь]</ref> дзеля фармальнага замацаваньня сымболікі рэжыму на заканадаўчым узроўні. Пры гэтым герб Пагоня разам зь бел-чырвона-белым сьцягам трапіў пад негалосную забарону<ref name="latysonak"/>. Нягледзячы на яе, у Беларусі гэтым гербам як нацыянальным працягвалі карыстацца апазыцыйныя да рэжыму Лукашэнкі беларускія арганізацыі. Апроч таго, герб Пагоня актыўна выкарыстоўваўся ў спартовых і культурных імпрэзах па-за межамі краіны<ref>[https://web.archive.org/web/20110825221240/http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=19755&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=6&combo_calyear=2007 «Тры чарапахі» замест «Кацюшы»], [[Наша Ніва]], 8 верасьня 2008 г.</ref><ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27.08.2007| url = http://naviny.by/rubrics/culture/2007/08/27/ic_articles_117_152457/| загаловак = Слушать хорошую музыку стоит вместе!| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://naviny.by Белорусские новости]| дата = 16 кастрычніка 2010 | мова = ru | камэнтар = }}</ref>, а таксама беларускімі эмігранцкімі арганізацыямі.
 
У 2007 годзе герб Пагоню ўлучылі ў [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|дзяржаўны сьпіс нематэрыяльных гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]], а ў 2009 годзе Пагоня стала афіцыйным гербам [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]].
Радок 243:
[[Файл:Flag of Belarus (1918, 1991–1995) with historic coat of arms.png|значак|Бел-чырвона-белы сьцяг з гербам Пагоняй, які выкарыстоўваецца ў час [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў 2020—2021 гадоў]]]]
 
У 2020 годзе герб Пагоня разам зь бел-чырвона-белым сьцягам сталі сымбалямі [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў супраць фальсыфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконьня ў Беларусі]]<ref>[[Андрэй Катлярчук|Kotljarchuk A.]] [https://web.archive.org/web/20201225192118/http://balticworlds.com/the-flag-revolution-understanding-the-political-symbols-of-belarus/ The Flag Revolution. Understanding the political symbols of Belarus] // Baltic Worlds. Nr. 4, 2020.</ref>. У гэты ж час адзначаюцца шматлікія выпадкі рэпрэсіяў (арыштаў і штрафаў) з боку рэжыму Лукашэнкі да грамадзянаў Беларусі за выкарыстаньне гербу Пагоні<ref>[https://web.archive.org/web/20210619051328/https://nn.by/?c=ar&i=268598 Праваабаронцу арыштавалі на 12 сутак. Барэльеф з «Пагоняй» на яго доме, які вісеў там 8 год, сёння палічылі пікетам], [[Наша Ніва]], 18 лютага 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210619051310/https://www.svaboda.org/a/31171051.html Жанчыну арыштавалі, бо на машыне, якая яе падвозіла, была налепка «Пагоні»], [[Радыё Свабода]], 26 сакавіка 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210619051458/https://nn.by/?c=ar&i=270564 У аграгарадку Малеч за «Пагоню» на балконе затрымалі кіроўцу саўгаса], [[Наша Ніва]], 29 сакавіка 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210619051358/https://nn.by/?c=ar&i=270642 Жыхар Бабруйска, якому далі 15 сутак за налепку з «Пагоняй» на аўто, чацвёрты дзень трымае галадоўку], [[Наша Ніва]], 30 сакавіка 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210417151828/https://www.svaboda.org/a/31208796.html Жыхара Шчомысьліцы затрымалі за флюгер з «Пагоняй»], [[Радыё Свабода]], 17 красавіка 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210614180845/https://www.svaboda.org/a/31165174.html?fbclid=IwAR2UryfA_1YQzkyV42mcSQ2L6HvVTZt9iZjTEKgzeXKPko2v2MpChAw_rJQ Шматдзетную маці аштрафавалі на 2900 рублёў за Пагоню на акне], [[Радыё Свабода]], 23 сакавіка 2021 г.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20210614205638/https://www.racyja.com/hramadstva/glybachanina-alyaksandra-shelepenya-asht/?fbclid=IwAR1v_FLfLYfld1obtT-R1Pxn9vUI4UP593918PDC_sF2wtUYBFWHNP-_e4E Глыбачаніна Аляксандра Шэлепня аштрафавалі за герб „Пагоня” на балконе], [[Беларускае Радыё Рацыя]], 1 красавіка 2021 г.</ref>.
 
== Сучаснае афіцыйнае выкарыстаньне ==