Анані Дзякаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +Крыніца
 
Радок 56:
Зь лютага 1934 — намесьнік рэктара, рэктар [[БДУ]]. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 году загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асьветы БССР.
 
Арыштаваны 11 траўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Ананія Дзякава прадугледжвалася «спальваць»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лукашук]].|загаловак=Мова гарыць (Загад № 33)|спасылка=http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html|выданьне=[[Спадчына (часопіс)|Спадчына]]|тып=часопіс|год=1996|нумар=3|старонкі=76—91|issn=0236-1019}}</ref>. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьве­ты» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе [[Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году|масавага расстрэлу]]. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 3 красавіка 1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
== Вонкавыя спасылкі==