Лукаш Бэндэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
[[Файл:Платон Головач и Лука Бенде среди слушателей минской партшколы.jpg|250пкс|значак|[[Платон Галавач]] і Лукаш Бэндэ сярод слухачоў менскай партшколы. Галавач другі справа ў верхнім шэрагу, Бэндэ крайні справа ў другім шэрагу]]
'''Лука́ш Апана́савіч Бэ́ндэ''' ({{Нарадзіўся|1|11|1903}}, вёска [[Шчакоцк]], цяпер [[Янаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)|Янаўскі раён]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] — {{Памёр|23|12|1961}}, [[Ленінград]]) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнавец.
Радок 5 ⟶ 6:
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас [[Рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|расейскай рэвалюцыі]] ваяваў у Чырвонай арміі на Ўрале і ў Сыбіры. Чалец РКП(б) з 1922. У 1922 быў пераведзены на Беларусь, дзе займаўся «ліквідацыяй бандытызму» на Барысаўшчыне. Скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі]] (1926). Працаваў у [[Віцебскі вэтэрынарны інстытут|Віцебскім вэтэрынарным інстытуце]], [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва]] [[АН БССР]], адказны рэдактар часопісаў «Комуністычнае выхаваньне»{{Заўвага|раней «Асьвета»}} і «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў [[Ленінград]]зе і ў Ленінградзкім тэатральным інстытуце. Сябра [[БелАПП]]. Уваходзіў у камісіі па рэформе беларускага правапісу, па выданьні твораў клясыкаў марксізму-ленінізму, па выняцьці клясава варожай літаратуры.
 
Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|СП СССР]] (з 1934). У 1934 зьехаў у Ленінград, ратуючыся ад рэпрэсіяў. Працаваў намесьнікам дырэктара па мастацкай частцы кінафабрыкі «Советская Белоруссия» (1934—1935), у Інстытуце расейскай літаратуры («[[Пушкінскі Дом]]», 1936—1938), загадваў катэдрай расейскай літаратуры Ленінградзкага абласнога настаўніцкага інстытуту. У 1937 выключаны з [[КПСС|ВКП(б)]], у 1938 — з [[СП БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]].
 
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Лукаша Бэндэ прадугледжвалася «спальваць»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лукашук]].|загаловак=Мова гарыць (Загад № 33)|спасылка=http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html|выданьне=[[Спадчына (часопіс)|Спадчына]]|тып=часопіс|год=1996|нумар=3|старонкі=76—91|issn=0236-1019}}</ref>. У 1937 выключаны з [[КПСС|ВКП(б)]], у 1938 — з [[СП БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]]. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] служыў у войсках [[Народны камісарыят унутраных справаў СССР|НКУС]] (Ленінград). З 1946 — выкладчык у пэдагагічных і настаўніцкіх інстытутах [[Дзьвінск]]у, Ленінграду, [[Выбарг]]у, [[Жытомір]]у, рэдактар Ленінградзкага аддзяленьня Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва. У 1957 адноўленае ягонае сяброўства ў кампартыі.
 
У 1957 адноўленае ягонае сяброўства ў кампартыі.
 
Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе.