Котбус (апэрацыя): розьніца паміж вэрсіямі

карная нямецкая апэрацыя ў часе Другой сусьветнай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''«Котбус»''' ({{Мова-de|Cottbus}}) — кодавая назва нямецкай карнай апэрацыі падча...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:48, 18 чэрвеня 2021

«Котбус» (па-нямецку: Cottbus) — кодавая назва нямецкай карнай апэрацыі падчас Нямецка-савецкай вайны. Праводзілася супраць партызан і мясцовага насельніцтва у Бягомльскім, Лепельскім, Плешчаніцкім, Халопеніцкім раёнах 20 мая — 21 чэрвеня 1943 года спэцыяльнымі карнымі часткамі СС, жандармерыяй, ахоўнымі войскамі, паліцыяй пры падтрымцы рэгулярных войскаў з танкамі, артылерыяй, авіяцыяй — усяго больш за 80 тыс. чалавек.

Хада апэрацыі

У раёне Домжарыцкіх і Паліцкіх балот карнікі абкружылі партызанскія брыгады «Жалязняк», «Дзядзькі Колі», імя Кірава, але ў ноч на 19 чэрвеня партызаны выйшлі з блакады. За час апэрацыі карнікі спалілі дзясяткі вёсак, у тым ліку Будзяніцкая Рудня (загубілі 103 чалавекі), Жамойск (27 чалавек), Іканы і Гарэлы Луг (576 чалавек), Асовы (178 чалавек), Сасновая (96 чал.) Бягомльскага раёна, Кветча (60 чалавека), Крайцы (21 чалавека) Лепельскага раёна і іншыя: у гарадзкім пасёлку Бягомль забілі 300 чалавек, загубілі каля 10 тыс. мясцовых жыхароў, вывезьлі ў Нямеччыну 6053 чал., захапілі 6500 галоў жывёлы, сельгаспрадукты. Не дасягнуўшы галоўнай мэты — зьнішчэньня партызанаў, фашысцкае камандаваньне спыніла апэрацыю.

Літаратура