13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(імя ўдзельніка выдаленае)
(імя ўдзельніка выдаленае)
Радок 183:
 
== Злачынствы ==
Сам батальён у расстрэлах ня ўдзельнічаў, а выкарыстоўваўся толькі ў антыпартызанскіх апэрацыях<ref name=":2" />. У злачынствах, учыненых нацыстамі ў Беларусі супраць мірнага насельніцтва, беларусы ўдзельнічалі зрэдку<ref name=":2" />. Як адзначаў гісторык [[Арон Цявеліч Лейзераў|А. Т. Лейзераў]]:<ref name=":2" /><blockquote>''…немцы пазьбягалі заахвочваньня да масавых акцыяў, у тым ліку пагромаў, паліцыі з тутэйшых жыхароў. У сувязі з гэтым яны вымушаныя былі заахвоціць прывезеныя ў Беларусь украінскія й летувіскія паліцыйныя батальёны.''</blockquote>Дакумэнтальна вядомыя толькі злачынствы Бобкавай роты ў [[Калдычэва|Калдычэве]]<ref name=":2" /> і жаўнераў Якубёнкавай роты<ref name=":2" /><ref name=":5">{{Артыкул|год=2015|спасылка=https://www.sb.by/articles/oni-unichtozhali-lyudey.html|загаловак=Рассекреченные материалы из архива КГБ раскрывают имена убийц людей в Тростенце|выданьне=[[Савецкая Беларусь]]|мова=ru|нумар=215 (24845)}}</ref> (5-я рота)<ref name=":5" /> батальёну. Таксама вядома, што першы зьвяз 1-е роты й частка другога зьвязу вартавалі будынкі [[Служба бясьпекі (Трэці райх)|СД]] ды вязьніцы, канваявалі арыштаваных і вялі баявыя дзеяньні супраць партызанаў у навакольных вёсках, будучы ў [[Глыбокае|Глыбокім]]<ref name=":4" />. Таксамагэтаксама вядома, што 5-я рота ўдзельнічала ў зьнішчэньні [[Глыбоцкага гета]]<ref name=":20" />.
 
Рота ў [[Калдычэва|Калдычэве]] часам разглядаецца як асобная адзінка, бо падпарадкавалася пэўны час Баранавіцкаму аддзелу [[Служба бясьпекі (Трэці райх)|СД]]<ref name=":16" />, хаця батальёнаў тагачасьнік і стваральнік [[Францішак Кушаль]] не ўспамінае пра іншыя асобныя беларускія фармаваньні СД<ref name=":0" />. Жаўнеры Баранавіцкага аддзелу таксама ўдзельнічалі ў апэрацыях [[Апэрацыя «Гэрман»|«Гэрман»]], [[Апэрацыя «Балотная ліхаманка»|«Балотная ліхаманка»]], [[Апэрацыя «Гамбург»|«Гамбург»]]<ref name=":4" />.
Радок 208:
За часам існаваньня лягеру супрацоўнікі беларускага СД і немцы забілі ў Калдычаве й ягоных ваколіцах (вёска [[Арабаўшчына|Арабоўшчына]], урочышча [[Лозы (Берасьцейская вобласьць)|Лозы]], хутар Нячэхі) каля 22 тысячаў чалавек<ref name=":2" />.
 
Па забойстве [[Вільгэльм Кубэ|Кубэ]] ў(верасень 1943 году) у Баранавічах, як і ў Менску, была праведзеная вялікая акцыя арыштаў. Каля 150 чалавек<ref name=":1">{{Кніга|загаловак=Пад знакам Пагоні. Успаміны|частка=[https://knihi.com/Jazep_Malecki/Pad_znakam_Pahoni_Uspaminy.html#chapter34 ПАКЛІКАНЬНЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ РАДЫ]|спасылка=https://knihi.com/Jazep_Malecki/Pad_znakam_Pahoni_Uspaminy.html|аўтар=[[Язэп Малецкі]].|год=1976|выдавецтва=«[[Пагоня (выдавецтва)|Пагоня]]»|горад=[[Таронта]]|старонак=200}}</ref> тады загналі ў Калдычаўскі лягер, хаця яны былі ніяк незьвязаныя з забойствам Кубэ. Беларускім прадстаўнікам у СД удалося вырваць адтуль 50 чалавек<ref name=":1" />. Іншыя былі высланыя ў [[Канцэнтрацыйны лягер|канцэнтрацыйныя лягеры]] Нямеччыны<ref name=":1" />.
 
==== Пакараньне ====
Першыя працэсы над ахоўнікамі лягеру прайшлі ў 1940-я ў [[Польшча|Польшчы]]<ref name=":19" />. У сярэдзіне 50-х гадоў<ref name=":19" /> ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]]<ref name=":11" /> судзілі намесьніка камэнданта лягеру Бобку й аднаго з ахоўнікаў — Ёзэфа. [[Сяргей Бобка]] ўпарта сьцьвярджаў, што лягер быў «працоўным».

Другі працэс адбыўся ў 1962 годзе ў [[Дом афіцэраў (Баранавічы)|Доме афіцэраў]] у [[Баранавічы|Баранавічах]] над чатырма ахоўнікамі колішняга лягеру. Працэс быў адкрыты, вольных месцаў на ім не было<ref name=":19" />. Усе чатыры падсудныя ахоўнікі былі [[Беларусы|беларусамі]] й паходзілі з [[Заходняя Беларусь|Захаду]]. Гэта былі [[Мікалай Калька]], [[Леанід Сянкевіч]], [[Міхаіл Кухта]], [[Андрэй Каралевіч]]<ref name=":19" />. Усе сьцьвярджалі, што нікога не катавалі і былі ў [[Беларуская дапаможная паліцыя|паліцыі]] недобраахвотна. Их абвінавачвалі ў «здрадзе Радзіме». Прысудзілі іх да расстрэлу. Аднак бальшыня жаўнераў батальёну пазьбегла пакараньня<ref name=":11" />.
 
=== Глыбоцкае гета ===
Радок 221 ⟶ 223:
Позьняй восеняй 1943 году беларусы, якія служылі ў 13-м Беларускім паліцыйным батальёне пры [[Служба бясьпекі (Трэці райх)|СД]], удзельнічалі ў вынішчэньні жыдоў зь [[Менскае гета|Менскага гета]], дзе яны дзейнічалі разам са стралецкай [[Аддзяленьне|дружынаю]] (15 чалавек) з 26-га палку [[Паліцыя парадку (Трэці Райх)|паліцыі парадку]]<ref name=":2" />.
 
Паводле допытаў удзельнічала каля 30 беларускіх жаўнераў зь 5-й роты<ref name=":5" />. Паводле допытаў Станіслава Дзяржаўца, жаўнеры зь ягонай роты ў расстрэле ня ўдзельнічалі, яны толькі падвозілі да месца, аднак усё адбывалася на іхніх вачах, а самім забойствам займаліся [[Трэці Райх|немцы]] і [[Каралеўства Вугоршчына (1920—1946)|мадзяры]]<ref name=":20" />.
 
 
 
Дзянісаў, адзін з тых жаўнераў, казаў на допыце пра забойствы:<ref name=":5" /><blockquote>''Такім чынам, за адзін дзень, зрабіўшы тры рэйсы ў гета й [[Трасьцянец]], Войтаў, Катовіч, Мілянцей, Віктар Баршчэўскі й іншыя паліцыянты нашае роты зьнішчылі й расстралялі ня менш за 180 жыдоў.''<ref name=":5" /></blockquote>Паводле Хадасевіча, іншага ўдзельніка злачынства:<ref name=":5" /><blockquote>''Цягам двух-трох тыдняў паліцыянтамі 5-й роты 13-га беларускага батальёну СД штодзень на лясной паляне ў Трасьцянцы растрэльвалася ня меней за 15 чалавек.''<ref name=":5" /></blockquote>Паводле жаўнера 3-й роты батальёну Ўладзімера Лонскага, жыдоў канваявалі ў Трасьцянец цягам тыдня і падчас гэтай апэрацыі было забіта да 500 чалавек<ref name=":20" />. Паводле ж удзельніка Хадасевіча, яны гэтым займаліся цягам 2–3 тыдняў безь перапынкаў<ref name=":5" />.
 
== Афіцэрскі склад ==
Радок 277:
== Вядомыя жаўнеры ==
 
* [[Янка Філістовіч]] ([[14 студзеня]] [[1926]] — пасьля [[11 лістапада]] [[1953]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч на [[Беларуская дыяспара|эміграцыі]], публіцыст, удзельнік [[Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў (1944—1957)|паваеннага антысавецкага руху]]. Быў мабілізаваны ў батальён 17 траўня 1943 году<ref name=":20" />. Служыў у 3-й роце батальёну<ref name=":20" />. Паводле [[Алег Ліцкевіч|Алега Ліцкевіча]], ён мог удзельнічаць у зьнішчэньні [[Глыбоцкае гета|Глыбоцкага]] й [[Менскае гета|Менскага гета]]<ref name=":20" />.
* [[Уладзімер Бурновіч]] ([[1924]] — [[26 студзеня]] [[1977]]) — служыў на [[Ліда|Лідчыне]], эміграваў. Памёр у [[Таронта]]. Меў жонку й сына<ref>{{Артыкул|выданьне=[[Зважай (часопіс, 1974)|Зважай]]|год=Сакавік, 1977|спасылка=https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=17493|старонкі=7|загаловак=Уладзімер Бурновіч|нумар=1 (7)|мова=be|месца=[[Таронта]]}}</ref>.