Андрэй Плясанаў: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Музыка}} '''Андрэй Плясанаў''' (1948, Менск — {{ДС|16|06|2021}}<ref>[https://www.svaboda.org/a/3131157...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:52, 17 чэрвеня 2021

Андрэй Плясанаў (1948, Менск16 чэрвеня 2021[1], Менск) — мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр. Арганізатар і ўдзельнік першых біт-фэстываляў у Менску. Ляўрэат розных гарадзкіх і нацыянальных конкурсаў студэнцкай песьні.

Андрэй Плясанаў
Дата нараджэньня 1948
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 чэрвеня 2021(2021-06-16)
Месца сьмерці
Занятак маляр, музыка, рэжысэр

Пасьля сканчэньня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысэрам студыі „Летапіс“ кінастудыі „Беларусьфільм“, здымаў дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго здолеў праславіцца нават у розных краінах Эўропы як небанальны мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу „1001 reasons of Earth“, польскім „Jesteśmy“ і іншых).

Калекцыянэр беларускага жывапісу 70-х гадоў. Зьяўляўся ўладальнікам адной з самых буйных калекцый неафіцыйнага беларускага мастацтва 1980-90-х (у 2015 годзе налічвала больш за 1000 работ) Катэгорыя:Беларускія калекцыянэры. Ён замаўляў гэтыя працы пад адмысловыя ўласныя праекты (“Майстэрня мастака”, 1987), выратоўваў палотны, калі мастакі ў адчаі хацелі іх зруйнаваць, атрымліваў у падарунак ці ў знак павагі і ўдзячнасьці – амаль што кожная карціна мае сваю гісторыю. У 2013 годзе выстаўляў сваю калекцыю на выставе ў Галерэі Ў[2].

Лідэр гурту P.L.A.N.

Творчасьць

Музычныя альбомы

  • 2003 — «Blues у канцы тунэлю»
  • 2003 — «Вам слова, Джон Ячмень»
  • 2003 — «Вялікае калі ласка»
  • 2003 — «Зьніч надзеі»
  • 2003 — «Шлях да каханай»
  • 2003 — «У пошуках страчанага»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі