Робэрт Тамушанскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сьвятарства: кірылічная „у“
Радок 26:
31 кастрычніка 1965 быў высьвячаны на дыякана ў [[Рым]]е. 3 сьнежня 1966 біскуп Ч. Сіповіч рукапаклаў яго на грэка-каталіцкага сьвятара ў духоўнай сэмінарыі ў Кёнігштайне ў прысутнасьці нямецкага біскупа Кіндэрмана (рэктара), які шмат дапамагаў беларусам, прафэсароў сэмінарыі, беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў архімандрыта [[Леў Гарошка|Льва Гарошкі]] і пралата [[Уладзіслаў Уладзімір Салавей|Уладзіміра Салаўя]], сваякоў ды амаль 200 гасьцей розных нацыянальнасьцяў.<ref name="BSz"/>
 
З 1967 Робэрт Тамушанскі жыве і служыць у Беларускай каталіцкай місіі ў [[Лёндан]]е, дзе зьяўляецца намесьнікам дырэктара беларускай школы імя сьв. Кірылы Тураўскага. Зь сярэдзіны 1960-х гадоў прымаў удзел у рэлігійным і культурна-грамадзкім жыцьці беларускага замежжа. З 1971 — намесьнік дырэктара [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лёндане]], сябра англа-беларускага навуковага таварыства. Браў удзел у зьездах беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Лёндане (1971), Рыме (1983). 17 ліпеня 1971 на ХХV зьезьдзе [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі]] ў Лёндане быў абраны ў склад Управы ЗБВБ.<ref>Мікола Панькоў. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). — Бібліятэка часопісу «Беларускі гістарычны агляд», Мінск, 2001.</ref> У складзе дэлегацыі беларускіх сьвятароў 29.11 — 05.12.1982 браў удзел yу сустрэчы ў Рыме з папам [[Ян Павал II|Янам Паўлам II]].
 
== Праца на Ватыканскім радыё ==