Юры Гарулёў: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі апэратар, рэжысэр і сцэнарыст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Кінэматаграфіст}} '''Юрый Гарулёў''' ({{ДН|22|5|1944}}, м. Сулак, пад Тамбоўская во...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:57, 14 чэрвеня 2021

Юрый Гарулёў (22 траўня 1944, м. Сулак, пад Тамбовам - 13 чэрвеня 2021[1]) — вядомы беларускі апэратар, рэжысэр і сцэнарыст. Аўтар дакумэнтальнай кінатрылёгіі, прысьвечанай кардыналу Казімеру Сьвёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртаньне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).

Юры Гарулёў
Дата нараджэньня 22 траўня 1944(1944-05-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 чэрвеня 2021(2021-06-13) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, рэжысэр
Месца працы
Жанры дакумэнтальны фільм[d]
Бацька Мікола Гарулёў
Узнагароды
IMDb ID nm10395672

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся, у Расеі, дзе яго бацькі былі ў бежанстве, але неўзабаве сям'я вярнулася ў родны Магілёў. З 1949 году сям’я жыла ў Менску – у адной кватэры з сям’ёй Івана Мележа. Бацька Юрыя – Мікалай Гарулёў – быў сябрам Саюзу пісьменьнікаў. Дом засялялі вядомыя дзеячы літаратуры і культуры – тут жылі М.Танк, П.Пястрак, А.Кучар, Я.Маўр, Ю.Семяняка, М.Аладаў, І.Ахрэмчык (сёньня ўвесь дом у мэмарыяльных дошках).

З дзяцінства Юрый марыў пра работу менавіта ў кінадакумэнталістыцы, хацеў быць апэратарам, хадзіў у аматарскую кінастудыю ў Палацы піянэраў Менска. Калі ўпершыню ўбачыў каробку з 300 мэтрамі кінастужкі, прыйшоў у вялікае захапленьне. Закончыў Ленінградзкі інстытут кінаінжынэраў (1971 г.), служыў у войску, быў на камсамольскай працы, потым завочна скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (1982 г.). На студыі «Беларусьфільм» пачаў працаваць як асыстэнт апэратара на кінахроніцы.

З Уладзімерам Цеслюком зьняў і фільм пра будаўніцтва беларускага мэтро. Апэратыўна здымалі хроніку, рэпартажы. Апэератарскі дыплём быў зьняты з рэжысёрам Паўлам Пікманам – рэпартажны фільм з псыхалягічнымі элемэнтамі «Хай будзе вецер!» (пра яхтсмэнаў).

Узнагароды

Ляўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне», ляўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі