Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, пунктуацыя
д пунктуацыя
Радок 60:
Невядома, ад каго менавіта з ЦК РКП (б) зыходзіла ідэя аб’яднаньня Летувы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую ССР. На гэты конт існуе шэраг гіпотэзаў. Ідэю аб тым, што ініцыятарам аб’яднаньня быў [[Уладзімер Ленін]], упершыню выказаў гісторык права С. Маргунскі ў кнізе, выдадзенай у 1958<ref>Маргунский С. П. Создание и упрочение белорусской государственности. 1917—1922 гг. — Минск, 1958. С. 159.</ref>. Але дакумэнтальных сьведчаньняў таго, што ініцыятарам дзяржаўнага экспэрымэнту быў менавіта У. Ленін, дасьледчыкі не прыводзяць, а гавораць аб гэтым у сілу гістарыяграфічнай традыцыі<ref>Малыхіна Л. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — {{Менск (Мн.)}}, 2003. С. 10.</ref>.
 
ЛітБел быў створаны пасьля абвяшчэньняў Летувіскай ССР 16 сьнежня і Беларускай ССР 1 студзеня. Рашэньне аб стварэньні Літоўска-Беларускай ССР было прынятае 16 студзеня 1919 праз ЦК КПР (б), разам з пастановай аб уключэньні ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губэрняў<ref>Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. «Інстытут беларусістыкі». — Вільня, 2008. С. 73.</ref><ref>Малыхіна Л. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — {{Менск (Мн.)}}, 2003. С. 12ю12.</ref>.
 
Упершыню рашэньне ЦК РКП (б) аб аб’яднаньні рэспублік было агучана на Першым Усебеларускім зьезьдзе Саветаў 3 лютага 1919. На гэтым зьезьдзе была прынята Дэклярацыя аб аб’яднаньні савецкіх сацыялістычных рэспублік Літвы і Беларусі. Тыя беларускія камуністычныя дзеячы, якія выступілі супраць, былі арыштаваныя і потым да ўраду ЛітБелу не прыцягваліся.
Радок 102:
Калі кадравы голад ува ўрадзе часткова ўдалося вырашыць, то на мясцовых пасадах ён быў яшчэ больш вострым. Гэта стала прычынай даволі свабоднага адбору кандыдатаў падчас прыёму на працу ў савецкія ўстановы. У выніку нярэдкімі былі выпадкі, калі высокія пасады займалі варожыя савецкай уладзе асобы. Напрыклад, у паведамленьні сакрэтнага аддзелу ВЧК ад ліпеня 1919 году адзначалася што «''ў савецкіх установах, на тэлеграфе, на чыгуначнай лініі засела шмат прыхаваных белагвардзейцаў-сабатажнікаў''».<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — {{Менск (Мінск)}}: Беларуская навука, 2011. С. 411.</ref> Учарашнія прыгнечаныя і эксплюатаваныя, атрымаўшы ўладу, хутка станавіліся ня меншымі эксплюататарамі для сваіх аднавяскоўцаў, чым былыя памешчыкі. У паведамленьні ВЧК ад 7 ліпеня адзначалася, што ў адным з валасных саветаў Менскага павету «''старшыня савету і два міліцыянты бяруць хабар зь беднякоў, гоняць самагон, цэлымі начамі граюць у карты і арганізоўваюць бойкі''»<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — {{Менск (Мінск)}}: Беларуская навука, 2011. С. 411.</ref>.
 
Неабходна было таксама стварыць адзіную камуністычную партыю Літоўска-Беларускай ССР. Каб абмеркаваць гэтае пытаньне, 4—6 сакавіка 1919 году ў [[Вільня|Вільні]] быў скліканы [[II зьезд КП(б)Б|Аб’яднаўчы зьезд]] [[Камуністычная партыя Летувы|Камуністычнай партыі Летувы і Заходняй Беларусі]] і [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Кампартыі Беларусі]]. На зьездзе прысутнічалі 169 дэлегатаў, на якім было праклямавана стварэньне [[КП(б)ЛіБ|Камуністычнай партыі бальшавікоў Літвы і Беларусі (КП(б)ЛіБ)]]<ref>Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917—1937). — {{Менск Мн.}}: «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі). С. 149.</ref>.
 
6 сакавіка пленум ЦК КП (б) Беларусі і Літвы стварыў Прэзыдыюм ЦК КП (б) Літвы і Беларусі ў складзе Міцкявічуса-Капсукаса, Алексы-Ангарэціса, Мясьнікова, Кнорына, Далецкага, Іванова. Старшынём Прэзыдыюма ЦК КП (б) Літвы і Беларусі быў абраны В. С. Міцкявічус-Капсукас, сакратаром — В. Кнорын<ref>Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917—1937). — {{Менск Мн.}}: «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі). С. 150</ref>.
Радок 154:
ЦК КПЛіБ зь меркаваньнем Сталіна не пагадзіўся. Урад ЛітБел уважаў, што рэспубліка павінна існаваць, бо яе ліквідацыя набудзе непажаданы зьнешнепалітычны рэзананс. Канчатковае рашэньне прыйшло 25 ліпеня 1919 году, калі па патрабаваньні Масквы адбылася ліквідацыя Савету абароны і ўрадавага апарату. Урад ЛітБел захоўваўся, але, ня маючы рэальнай улады, існаваў толькі на паперы. Органам кіраваньня на незанятай палякамі тэрыторыі станавіўся Менскі губрэўкам. Ужо з канца ліпеня, калі ўрад ЛітБелу пераехаў у [[Бабруйск]], ні ЦВК, ні СНК не выконвалі сваіх функцыяў. Юрыдычнага дакуманту аб ліквідацыі ЛітБел не было, не зьявіліся яны і пазьней.
 
У жніўні 1919 пачала сваю дзейнасьць Ліквідацыйная камісія эвакуяваных установаў Літвы і Беларусі. У гэтым жа месяцы спыніў сваю дзейнасьць Менскі губрэўкам. Незанятая палякамі тэрыторыя ЛітБел была далучана да суседніх губэрняў РСФСР. Канцом існаваньня ЛітБел лічыцца верасень 1919<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — {{Менск (Мінск)}}: Беларуская навука, 2011. С. 418.</ref><ref>Малыхіна Л. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — {{Менск (Мн.)}}, 2003. С. 16.</ref><ref>Vitkauskas P. Lietuvos Tarybu Respublikos Sukurimas 1918—1919 metais. — Vilnius, 1978. С. 208—214.</ref><ref>Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности… С. 221—231.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==