Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
артаграфія
Радок 18:
«'''Наша Ніва'''» — беларускамоўны штотыднёвік у [[Менск]]у, які спачатку выдаваўся ў [[Вільня|Вільні]] ў 1906—1915, 1920 і з 1991 году.
 
«Наша Ніва» — народная агульнабеларуская газэта, асяродак і рухавік нацыянальнага жыцьця, якая шмат зрабіла дзеля разьвіцьця беларускай літаратуры, выпрацоўкі нормаў літаратурнай мовы і правапісу. Тут апавяданьнем «Музыка» дэбютаваў [[Максім Багдановіч]], з публікацыяў на яе старонках пачалі свой твочы шлях [[Максім Гарэцкі]], [[Алесь Гарун]], [[Канстанцыя Буйло]], [[Зьмітрок Бядуля]], [[Уладзіслаў Галубок]] і іншыя. У «Нашай Ніве» ўпершыню пабачылі сьвет урыўкі з «[[Новая зямля|Новай зямлі]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], паэмы «[[Курган (паэма)|Курган]]» і «[[Бандароўна]]» [[Янка Купала|Янкі Купалы]], які ў 1914—1915 гадох быў рэдактарам газэты<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 344.</ref>.
 
== Утварэньне ==