Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
+
Радок 14:
|ISSN = 1819-1614
|сайт = [http://www.nn.by www.nn.by]
|рэгістрацыя = Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №581№ 581 ад 14 сакавіка 2007 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
}}
«'''Наша Ніва'''» — беларускамоўны штотыднёвік у [[Менск]]у, які спачатку выдаваўся ў [[Вільня|Вільні]] ў 1906—1915, 1920 і з 1991 году.
 
«Наша Ніва» — народная агульнабеларуская газэта, асяродак і рухавік нацыянальнага жыцьця, якая шмат зрабіла дзеля разьвіцьця беларускай літаратуры, выпрацоўкі нормаў літаратурнай мовы і правапісу. Тут апавяданьнем «Музыка» дэбютаваў [[Максім Багдановіч]], з публікацыяў на яе старонках пачалі свой твочы шлях [[Максім Гарэцкі]], [[Алесь Гарун]], [[Канстанцыя Буйло]], [[Зьмітрок Бядуля]], [[Уладзіслаў Галубок]] і іншыя. У «Нашай Ніве» ўпершыню пабачылі сьвет урыўкі з «[[Новая зямлі]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], паэмы «[[Курган (паэма)|Курган]]» і «[[Бандароўна]]» [[Янка Купала|Янкі Купалы]], які ў 1914—1915 гадох быў рэдактарам газэты<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 344.</ref>.
 
== Утварэньне ==
Радок 27 ⟶ 29:
«Наша Ніва» пачала выходзіць [[23 лістапада|10 (23) лістапада]] 1906 году<ref name="about">[http://www.nn.by/index.php?c=sp&i=7 Пра газэту «Наша Ніва»]</ref>. Выдаўцамі газэты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў [[Аляксандар Уласаў]]. Адным з ідэолягаў выданьня — [[Іван Луцкевіч]], стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады [[Антон Луцкевіч]]. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадох фактычным яе рэдактарам стаў [[Вацлаў Ластоўскі]]. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў клясык літаратуры [[Якуб Колас]]. [[Максім Багдановіч]] і [[Зьмітрок Бядуля]] таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт [[Янка Купала]] ў лютым 1914 году стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году<ref name="about" />.
 
[[Файл:Nas niva 6111.JPG|міні|«Наша Ніва» №1, 1911  г.]]
 
Газэта была разьлічаная пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія прысьвячаліся актуальнаму жыцьцю Беларусі, падзеям у жыцьці беларускага нацыянальнага руху. Яе выданьне суправаджалася рэнэсансам інтэлектуальнага жыцьця, у ёй друкавалася цэлая пляяда пісьменьнікаў, якія сталі клясыкамі беларускай літаратуры — сярод іх [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Максім Багдановіч]].
Радок 67 ⟶ 69:
Ад 2000 году рэдактарства ў «Нашай Ніве» пераняў [[Андрэй Дынько]] (галоўны рэдактар у 2000—2006 гадох), газэта вяртаецца да штотыднёвае пэрыядычнасьці. Адбываецца трансфармацыя «Нашай Нівы» з выданьня літаратурна-інтэлектуальнага ў выданьне грамадзка-палітычна-культурнага характару. Гэты працэс быў паступовым.
 
Ад 2002 году аб’ём газэты павялічваецца з 12 да 16 старонак, ад 2005 году  — да 24-х. На сваім піку тыраж газэты дасягае 8000 асобнікаў.
 
У лістападзе 2005 году «Наша Ніва», разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданьняў, была выдаленая з падпіснога каталёгу РУП «[[Белпошта]]»<ref>{{Спасылка|аўтар=Лунёва Л.|загаловак=«Наша Ніва» таксама выдаленая з падпіснога каталёгу|спасылка=http://www.svaboda.by/articleprintview/802571.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=15 лістапада 2005|дата доступу=26 сакавіка 2013}}</ref>. З таго часу газэта вымушаная распаўсюджвацца самастойна, сродкамі энтузіястаў, пераходзіць у кішэнны фармат і павялічвае колькасьць старонак да 48-мі. У 2006 годзе ў некалькіх гарадах Беларусі прайшоў шэраг [[флэшмоб]]аў у падтрымку «Нашай Нівы».
 
Але газэта ператварае праблему ў шанец і бярэ курс на разьвіцьцё інтэрнэт-сайту nn.by. Ад 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Наша Ніва» эвалюцыянуе ў фармат інтэрнэт-плятформы, прыстасоўваючы тэхналёгію выданьня да эпохі электронных СМІ. У 2010 годзе сайт «Нашай Нівы» робіцца самым папулярным рэсурсам на беларускай мове і застаецца такім да сёньняшняга дня. Паводле статыстыкі Гугл Аналітыкс у 2016—2017 гадох у сярэднім штомесяц сайт НН заходзіць каля 600 000 унікальных наведнікаў, праглядаючы каля 7 000 000 старонак. Прыкладна 84% наведнікаў  — зь Беларусі, 49%  — зь Менску.
 
З 2006 году да рэдактарства газэты далучаецца [[Андрэй Скурко]]. [[Андрэй Дынько]] робіцца рэдактарам сайту nn.by. А Алесь Кудрыцкі стварае сэрвіс NNVideo. У 2011 годзе рэдактарам папяровага тыднёвіка робіцца Зьміцер Панкавец.
 
У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя пра тое, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Наша Ніва» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «[[Белпошта|Белпошты]]»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21701 Улады вяртаюць «НН» і «Народную волю» ў распаўсюд] «Наша Ніва»</ref>. 4 сьнежня 2008 году газэта зьявілася ў вольным продажы. Тыднёвік упершыню надрукаваны ў колеры. Пачынаючы ад гэтага нумару, «Наша Ніва» выходзіць [[наркамаўка|афіцыйным правапісам]] (''школьным  — як пазначыла сама рэдакцыя газэты''). Наклад першага «афіцыйнага» нумару (45 за 2008 год) вырас ў 2,5 разы: да 5200 асобнікаў у параўнаньні з накладам у 2200 асобнікаў папярэдняга нумару 44 за 2008 год. Да забароны ў канцы 2005 году наклад газэты складаў 3200 асобнікаў<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=22044 Наша Ніва №45 ад 4 сьнежня 2008 году. Ад Рэдакцыі]</ref>. Да 1 студзеня 2009 году гэтая лічба вырасла да 6000<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=22874 Тыраж штотыднёвіка «Наша Ніва» дасягнуў 6000 ас.]</ref>.
 
Ад аднаўленьня ў 1991 годзе і да № 595 (45) за 4 сьнежня 2008 году «Наша Ніва» друкавалася [[Клясычны правапіс|клясычным правапісам]]. Аднак, на сайце газэты перадрук паведамленьняў беларускіх інфармацыйных агенцтваў і артыкулаў зь іншых беларускамоўных выданьняў афіцыйным правапісам разьмяшчаўся і раней. Выкарыстаньне газэтай клясычнага правапісу стала падставай для дыскусіяў як сярод аўтараў НН, так і сярод чытачоў інтэрнэт-версіі газэты ў сувязі з абавязковым пераводам выданьня з 1 верасьня 2010 году на афіцыйны правапіс згодна з Законам аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі. У 2007 годзе заснавальнік газэты і першы яе рэдактар [[Сяргей Дубавец]] прызнаў ранейшую правільнасьць, але далейшую беспэрспэктыўнасьць выбару газэты на карысьць клясычнага правапісу.
Радок 81 ⟶ 83:
Ад 1 ліпеня 2016 году «Наша Ніва» выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца разьвіцьцю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў двух вэрсіях (на беларускай і [[расейская мова|расейскай]] мовах). З 1 сакавіка 2017 году, замест Андрэя Скурко, на пасаду галоўнага рэдактара Нашай Нівы заступае [[Ягор Марціновіч]].
 
6 чэрвеня 2018 году рэдакцыя абвесьціла пра выхад апошняга папяровага нумару выданьня і пераход цалкам у электронны фармат. "«Наша„Наша Ніва»Ніва“ паказала ўсім прыклад, як адаптавацца да новай эпохі. У маі 2018 году NN.BY наведалі 475 тысячаў карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак. А бываюць месяцы значных падзей, і тады лічбы большыя нават удвая. Гэта непараўнальна з аўдыторыяй папяровай газэты. У далейшым друкаваньні яе не засталося практычнага сэнсу. Хоць, здаючы апошні выпуск, мы з настальгіяй і захапленьнем разглядвалі нашы старыя першыя палосы"»<ref>[https://nn.by/?c=lr&i=210734 «Нам удалося ўсё»: «Наша Ніва» цалкам пераходзіць у інтэрнэт]</ref>.
 
Са жніўня 2020 году доступ да сайту «Нашае Нівы» «nn.by» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заблякаваны з-за асьвятленьня парталам [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў у Беларусі]]<ref>{{cite web|url=https://belsat.eu/en/news/information-ministry-about-blocked-websites-creating-conflict-between-society-and-state/|title=Information Ministry about blocked websites: Creating conflict between society and state|date=2020-09-08|language=en|publisher=[[Белсат]]}}</ref>. 23 верасьня 2020 году сілавікі зрабілі ператрус у кватэры галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча й канфіскавалі ўсе тэхнічныя прылады й носьбіты інфармацыі<ref name="ROG" />. Яго дапыталі ў [[Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Сьледчым камітэце]], пасьля чаго ён тры дні сядзеў у адзіночнай камэры<ref name="ROG" />. Акрамя таго, супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп<ref name="ROG" />. Міжнародная арганізацыя «[[Рэпартэры бязь межаў]]» раскрытыкавала гэтую палітыку ў дачыненьні да «Нашае Нівы»<ref name="ROG">{{Cite web|language=de|url=https://www.reporter-ohne-grenzen.de/pressemitteilungen/meldung/kritik-an-lukaschenkos-medienpolitik|title=Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik|first=|last=|website=|date=2020-10-06|publisher=[[Рэпартэры бязь межаў]]|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201006151951/https://www.reporter-ohne-grenzen.de/pressemitteilungen/meldung/kritik-an-lukaschenkos-medienpolitik|archivedate=2020-10-06|accessdate=2020-10-06|dead-url=no}}</ref>.
 
== Крытыка ==
У 2009  г. першы галоўны рэдактар адноўленай у 1991  г. газэты [[Сяргей Дубавец]] адзначыў, што тагачасная рэдакцыя выданьня (гал.рэд. [[Андрэй Скурко]]) займалася «[[прапаганда]]й [[Гомасэксуальнасьць|гомасэксуалізму]]»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Дубавец]]|загаловак=«Наша Ніва» і гомікі|спасылка=https://naviny.by/rubrics/opinion/2009/02/04/ic_articles_410_161075|выдавец=[[БелаПАН|Беларускія навіны]]|дата публікацыі=4 лютага 2009|дата доступу=4 траўня 2018}}</ref>.
 
У сьнежні 2017  г. Наша Ніва згадвалася сярод незалежных СМІ, якія, як высьветлілася, выдялілі з сваіх сайтаў старыя паведамленьні пра арышт бізнэсоўца [[Віктар Пракапеня|Віктара Пракапені]] ў 2015 годзе. Выдаленьні адбываліся пасьля таго, як да гэтых СМІ зьвярталіся прадстаўнікі В. Пракапені. Сытуацыя выклікала актыўнае абмеркаваньне ў беларускіх мэдыя і сярод журналісцкай супольнасьці.<ref>[http://belsat.eu/programs/prakapenya-geroj-yaki-uskryu-gnajnik-medyyaanalityk-raspavyou-yak-zauvazhyu-zniknenne-materyyalau-u-smi-pra-biznesoutsa/ «Пракапеня — герой, які ўскрыў гнайнік». Медыяаналітык распавёў, як заўважыў знікненне матэрыялаў у СМІ пра бізнесоўца], [[Белсат]], 27 сьнежня 2017  г.</ref><ref>[https://www.svaboda.org/a/28941851.html «Ніхто нічога страшнага не зрабіў». Рэдактары незалежных СМІ пра выдаленьне матэрыялаў пра Віктара Пракапеню] - — Алесь Пілецкі, [[Радыё Свабода]], 27 сьнежня 2017  г.</ref><ref>[http://mediakritika.by/article/4830/prokopenyageyt-socialnye-seti-gudyat-nezavisimye-media-govoryat-nichego-strashnogo-ne #Прокопенягейт: Социальные сети гудят, независимые медиа говорят "«ничего страшного не случилось"»], Mediakritika.by, 27 сьнежня 2017  г.</ref><ref>[https://belsat.eu/ru/in-focus/tsenzura-prokopeni-kto-i-pochemu-skryvaet-ot-nas-pravdu/ Цензура Прокопени. Кто и почему скрывает от нас правду?] Ольга Жерносек, [[Белсат]], 27 сьнежня 2017  г.</ref>
 
== Факсымільныя выданьні ==
Факсымільныя выданьні нумароў газэты за 1906—1911 гады выйшлі ў выдавецтвах «Навука і тэхніка» (1992, выпуск 1: 1906—1908, наклад — 3000 асобнікаў), «Беларуская навука» (1996, выпуск 2: 1909, наклад — 1000 асобнікаў), «Тэхналёгія» (у 1999 годзе выпуск 3: 1910 і ў 2003 — выпуск 4: 1911, накладам па 1000 асобнікаў кожны)<ref>[http://www.knizhkult.narod.ru/bely.htm Калекцыя газэты «Наша Ніва» ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]</ref>.
 
== Узнагароды й прэміі ==
* [[Люблю Беларусь (прэмія)|Люблю Беларусь]] (2010)<ref>{{Cite web|date=2010-02-20|title=Прэмію &laquo;Люблю Беларусь&raquo; нарэшце ўручылі ляўрэатам|url=https://www.svaboda.org/a/1963307.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200428231302/https://www.svaboda.org/a/1963307.html|archivedate=2021-03-20|accessdate=2021-03-20|website=|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref>
Радок 101 ⟶ 104:
* [https://web.archive.org/web/20071211215303/http://knihi.com/pytanni/104.html 104. Чаму час нашага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя называецца «нашаніўскім кругабегам»?] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}
* [https://web.archive.org/web/20100718075319/http://knihi.com/10viakou/10v422.html 10 (23) лістапада 1906. Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік «Наша Ніва»] // {{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)}}
* {{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)}}
* Naša Niva // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://nn.by Сайт газэты]
* «Наша Ніва» (1906—1915) // [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2461 Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх] ({{мова-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})