Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎top: выпраўленьне спасылак
Радок 2:
{{іншыя значэньні|Палямон}}
'''Палямо́н''' — мітычны родапачынальнік дынастыі [[Імёны Вялікіх князёў Літоўскіх|літоўскіх князёў]] [[Палямонавічы|Палямонавічаў]].
 
[[Файл:Palamon. Палямон (P. Böse, 1742).jpg|190px|значак|зьлева|Палямон. P. Böse, 1742 г.]]
 
У сучаснай [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] прынята лічыць, што легенда была прыдуманая ў XV ці ў XVI стагодзьдзі з мэтай даказаць паходжаньне вышэйшай літоўскай шляхты ад рымлянаў і літоўскай дзяржаўнасьці ад рымскай<ref>{{кніга | загаловак=Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345 | first=S. C. | last=Rowell | year=1994 | publisher=Cambridge University Press | series=Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series| isbn=9780521450119 | page=41 }}</ref>. Яшчэ ў другой палове XV стагодзьдзя [[Ян Длугаш]] пісаў, што ў літоўцаў рымскія карані, але не паглыбляўся ў дэталі. Легенда пра Палямона й заснаваньне Літвы ўпершыню згадваецца ў другой рэдакцыі [[Беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], створанай у 1520-х ці 1530-х гадах<ref name=palemonas>''Ivinskis Z.'' Palemonas // Lietuviu enciklopedija. — Boston, Massachusetts: Lietuviu enciklopedijos leidykla, 1953—1966. — Vol. 21. — P. 400—401.</ref>.
 
[[Файл:Palamon. Палямон (M. Barvicki, 1908).jpg|190px|значак|зьлева|Палямон. М. Барвіцкі, 1908 г.]]
 
Паводле першай трактоўкі легенды, рымлянін Палямон, [[сваяк]] імпэратара [[Нэрон]]а, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця [[Нёман]]у, а па Нёмане дабраўся да рэк [[Дубіса|Дубісы]] і [[Юрась (прыток Нёмана)|Юрасі]]. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю [[Жамойція]]й (нізкай зямлёй). Дадзеную легенду трохі разьвіў [[Мацей Стрыйкоўскі]], які перасунуў перасяленьне на 452 рок і растлумачыў гэта тым, што продкі літоўцаў ратаваліся ад зьверстваў [[Атыла|Атылы]]<ref name="ul_130">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання|старонкі=130}}</ref>.