Бортніцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мядовы бунт: артаграфія, пунктуацыя
Радок 49:
 
== Бортнае заканадаўства ==
[[Файл:Statut Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Статут Вялікага Княства Літоўскага (1588) (2).jpg|міні|150пкс|Вокладка Статута ВКЛ, 1588]]
Па меры распаўсюджваньня й удасканальваньня бортніцтва складалася й '''бортнае права''' — спачатку звычаёвае, а затым пісанае, дзяржаўнае. У «[[Руская Праўда|Рускай праўдзе]]» [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]], першая кароткая рэдакцыя якой абагульніла й адлюстравала [[звычаёвае права]] VIII—X стагодзьдзяў, пра бортніцтва гаворыцца як пра даўно існуючы занятак. «Руская праўда» вызначала прававыя нормы й канкрэтную крымінальную адказнасьць за бортныя злачынствы: «''Аже оукрадеть кто борть, то 12 [[Грыўна (адзінка вымярэньня)|грвн]] продаже''», «''Аже розна-менаеть бьрть, то 12 грвн''», г. зн. за крадзеж і нават за зьнішчэньне бортных знакаў спаганяўся такі ж штраф, як і за [[забойства]] халопа. За падпал чужой [[маёмасьць|маёмасьці]], у тым ліку й борцяў, прадугледжвалася выгнаньне за межы бацькаўшчыны. У [[Польшча|Польшчы]] пісанае бортнае права было ўведзена ў 1347 годзе.