Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне літаратура
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Структура: +Крыніца
Радок 19:
== Структура ==
Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлінаў. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць [[дрэва]]выя ярусы (дрэвастой), ярус [[Хмызьняк|куставага]] падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то [[ліяна|ліяны]], эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя [[трапічны лес|трапічныя лясы]], мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.
 
== Беларусь ==
На 2019 год плошча ляснога фонду Беларускі перавышала 960 000 [[км²]], зь іх 61 % прыпадала на эксплюатацыйныя лясы, а рэшта на аздараўленчыя і [[Прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі|прыродаахоўныя]]. Пакрытыя лесам землі займалі 830 000 км², што складала 0,88 [[гектар]]у на жыхара Беларусі. Агульны запас лясных насаджэньняў налічваў 1,8 млрд [[Кубамэтар|кубамэтраў]]. Сярэдні ўзрост насаджэньняў складаў 56 гадоў. Лясістасьць земляў Беларусі складала 39,9 %, у тым ліку па абласьцях: 1) [[Гомельская вобласьць|Гомельская]] — 46,6 %, 2) [[Віцебская вобласьць|Віцебская]] — 41,3 %, 3) [[Менская вобласьць|Менская]] — звыш 38,4 %, 4) [[Магілёўская вобласьць|Магілёўская]] — каля 38,4 %, 5) [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]] — 36,4 %, 6) [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенская]] — 35,7 %. Найбольш лясістым сярод [[Раёны Беларусі|раёнаў Беларусі]] быў [[Расонскі раён|Расонскі]] на поўначы Віцебскай вобласьці, дзе лясы займалі 71,3 % земляў. За 2020 год у 78 пастаянных гадавальніках [[Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі]] вырасьцілі каля 375 млн саджанцаў, у тым ліку 21,4 млн (5,7 %) з закрытым [[карэньне]]м. Плошча лесааднаўленьня і лесаўзьвядзеньня налічвала 492 км². У гадавальніках лясных гаспадарак 180,5 га засеялі [[насеньне]]м драўняных і [[хмызьняк]]овых [[парода]]ў, зь іх 51 га (28 %) палепшаным насеньнем<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Лясы Беларусі|спасылка=https://blr.belta.by/infographica/view/ljasy-belarusi-13765/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=7 красавіка 2021|дата доступу=7 чэрвеня 2021}}</ref>.
 
== Крыніцы ==