Розьніца паміж вэрсіямі «Расейская імпэрыя»

д (пунктуацыя)
== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ==
{{Асноўны артыкул|Русіфікацыя Беларусі}}
Палітыка ўладаў Расейскай імпэрыі на [[анэксія|анэксаваных]] землях [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] мела выразны [[Каляніялізм|каляніяльны]] характар<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 330.</ref>. 28 траўня 1772 году адразу па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] маскоўская гаспадыня [[Кацярына II]] падпісала Наказ, згодна зь якім ўсе губэрнатары на чале губэрняў, утвораных на земляханэксаваных колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]землях, абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады [[Моўнае плянаваньне|толькі на расейскай мове]] замест ранейшай [[Польская мова|польскай]] (мова афіцыйных дакумэнтаў Рэчы Паспалітай з 1696 году). Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі, толькі калі гэта не датычыла сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выняткова расейскай мовы<ref>Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Менск, 1940.</ref>. Тым часам прызначаны кіраваць новаўтворанай [[Менская япархія|Менскай япархіяй]] [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі]] [[Віктар Садоўскі]] ў час свайго выступу ў [[Слуцак|Слуцку]] пагражаў мясцовым праваслаўным сьвятарам за выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] замест [[Расейская мова|расейскай]]<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 5.</ref>:
{{Цытата|Я вас выкараню, вынішчу, каб і мовы не было вашай праклятай літоўскай і вас саміх. Я вас у высылкі павысылаю або ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону панаваджу.
{{арыгінал|ru|Я вас скореню, уничтожу, чтоб и языка не было вашего проклятого Литовского и вас самих. Я вас в ссылки порассылаю или в солдаты поотдаю, а своих из-за кордона понавожу!}}|